гафрэ́,

1. нескл., н. Складкі на тканіне, цвёрда запрасаваныя і закладзеныя з выгінам.

2. прым. нязм. Пра выраб з такімі складкамі.

Спадніца г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гафрэ́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. гафрэ́ гафрэ́
Р. гафрэ́ гафрэ́
Д. гафрэ́ гафрэ́
В. гафрэ́ гафрэ́
Т. гафрэ́ гафрэ́
М. гафрэ́ гафрэ́

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гафрэ

прыметнік, нескланяльны

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гафрэ́, нескл., н.

1. Дробныя выпуклыя рубчыкі на паверхні тканіны, якія робяцца спецыяльнымі гафрыравальнымі машынамі. Гафрэ на сукенцы.

2. у знач. нязм. прым. З такімі рубчыкамі. Спадніца гафрэ. Каўнер гафрэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гафрэ́ н. Gaufré [go´fre:] n - і -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гафрэ́

(ад фр. gaufrer = выціскаць узор)

рады паралельных складак на чым-н., пераважна на тканіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крэп-гафрэ́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. крэп-гафрэ́ крэп-гафрэ́
Р. крэп-гафрэ́ крэп-гафрэ́
Д. крэп-гафрэ́ крэп-гафрэ́
В. крэп-гафрэ́ крэп-гафрэ́
Т. крэп-гафрэ́ крэп-гафрэ́
М. крэп-гафрэ́ крэп-гафрэ́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крэп-гафрэ́ нескл., м., текст. креп-гофре́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

креп-гофре́ текст. крэп-гафрэ́ нескл., м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАФРЫРАВА́ННЕ (ад франц. gaufrer прасаваць складкі, выціскаць узор),

наданне ліставым метал. і неметал. матэрыялам складкаватай хвалепадобнай формы; разнавіднасць гібкі. Павышае жорсткасць і трываласць матэрыялаў пры рабоце на выгін і змінанне. Робіцца на выгінальных прэсах або прафілёвачных станах.

Гафрыраваныя ліставая сталь, азбестацэментавыя вырабы ідуць на дахавыя матэрыялы, буд. канструкцыі; кардон — на гука- і тэрмаізаляцыю, выраб тары; дуралюмінавыя лісты выкарыстоўваюцца ў самалётабудаванні. Гафрыруюць таксама тканіны. Пры ручным спосабе гафрыравання тканіну закладваюць у папяровую форму (гафрэ), запарваюць і сушаць; пры прамысл. спосабе апрацоўваюць хім. рэагентамі, закладваюць у шаблоны, прапарваюць у аўтаклавах, потым высушваюць і ахалоджваюць.

т. 5, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)