ГАТО́ВАЯ ПРАДУ́КЦЫЯ,

сукупнасць гатовых вырабаў і паўфабрыкатаў, фактычна адпушчаных за межы прадпрыемства ці поўнасцю падрыхтаваных для гэтага. Гатовая прадукцыя, ацэненая ў грашах, адрозніваецца ад таварнай прадукцыі тым, што не ўключае кошт паслуг і работ, выкананых паводле заказаў старонніх арганізацый па-за межамі асн. дзейнасці прадпрыемства.

т. 5, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гато́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гато́вы гато́вая гато́вае гато́выя
Р. гато́вага гато́вай
гато́вае
гато́вага гато́вых
Д. гато́ваму гато́вай гато́ваму гато́вым
В. гато́вы (неадуш.)
гато́вага (адуш.)
гато́вую гато́вае гато́выя (неадуш.)
гато́вых (адуш.)
Т. гато́вым гато́вай
гато́ваю
гато́вым гато́вымі
М. гато́вым гато́вай гато́вым гато́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гато́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гато́вы гато́вая гато́вае гато́выя
Р. гато́вага гато́вай
гато́вае
гато́вага гато́вых
Д. гато́ваму гато́вай гато́ваму гато́вым
В. гато́вы (неадуш.)
гато́вага (адуш.)
гато́вую гато́вае гато́выя (неадуш.)
гато́вых (адуш.)
Т. гато́вым гато́вай
гато́ваю
гато́вым гато́вымі
М. гато́вым гато́вай гато́вым гато́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАЎФАБРЫКА́Т,

выраб, прадукт працы, які патрабуе наступнай дадатковай або канчатковай дапрацоўкі для пераўтварэння ў гатовы выраб, а таксама гатовая прадукцыя аднаго прадпрыемства, якая можа выкарыстоўвацца як элемент гатовай прадукцыі іншага.

т. 12, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Dmenkonfektion f -, -en жано́чае адзе́нне (гатовая вопратка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Frtigerzeugnis n -ses, -se гато́вы вы́раб, гато́вая праду́кцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НЕЗАВЕ́РШАНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,

часткова гатовая прадукцыя, якая не прайшла поўны тэхнал. цыкл вытв-сці, неабходны, каб прадукцыю можна было накіраваць на склад гатовай прадукцыі, заказчыку, на рынак для продажу. Н.в. у буд-ве — буд. аб’ект, не ўведзены ў эксплуатацыю, не здадзены заказчыку. Н.в. у сельскай гаспадарцы — частка абаротных фондаў с.-г. прадпрыемства, якая забяспечвае бесперапыннасць вытв. працэсаў. У яе ўключаюць аб’ёмы працы і прадукцыю, якая знаходзіцца на прамежкавых стадыях вытв. працэсу: зяблівае ворыва, сяўбу азімых культур і шматгадовых траў, маладняк жывёлагадоўлі і інш.

т. 11, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКАМПАЗЁР (ад франц. décomposer раствараць, драбіць),

апарат для вылучэння крышталічнага гідраксіду алюмінію (гл. Алюмінію злучэнні) з раствору алюмінатаў.

Д. З мех. перамешваннем — стальны цыліндрычны чан (да 0,4 м³), унутры якога круціцца ланцуговая мяшалка, каб падтрымліваць часціцы затраўкі (служаць цэнтрамі крышталізацыі) у завіслым стане. Д. з паветраным перамешваннем (умяшчальнасць да 3000 м³) пашыраны ў вытв-сці гліназёму (алюмінію аксіду). Д. злучаюцца паслядоўна ў секцыі (па 10—15 апаратаў), у галаўныя Д. бесперапынна падаецца затраўка, з хваставых адбіраецца гатовая гідратная пульпа. Выкарыстоўваюцца пераважна ў каляровай металургіі.

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Валья́н ’шурпаты валік, з дапамогай якога гатовая тканіна накручваецца на таварна-здымны валік’ (КТС). Да вал (?). Даль (1, 163) прыводзіць вальян, вальявочный, вальячный ’разная, чаканная работа’, якія звязвае (гл. таксама Шанскі, 1, В, 15) з вальяжный ’прыгожа выраблены’ < во‑льячный ад льяк ’форма пры ліцці’. Тады, магчыма, вальян — гэта спецыяльна адліты вал з адпаведнымі «шурпатасцямі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вялі́зны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі значны па велічыні; надта вялікі. Пасярэдзіне вострава расце некалькі вялізных старых ялін. В. Вольскі. Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)