Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гарэ́лка², -і, ДМ -лцы, ж.
Моцны алкагольны напітак.
○
Царская гарэлка — сумесь азотнай кіслаты з салянай.
|| ласк.гарэ́лачка, -і, ДМ -чцы, ж.
|| прым.гарэ́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарэ́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Прыстасаванне для спальвання гаручай вадкасці, газу.
Пліта на чатыры гарэлкі.
|| прым.гарэ́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарэ́лкаIж., тех. горе́лка
гарэ́лкаIIж. во́дка;
○ ца́рская г. — хим. ца́рская во́дка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарэ́лка1, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Прыстасаванне для спальвання гаручай вадкасці або газу з пэўнай мэтай. Газавая гарэлка.
гарэ́лка2, ‑і. ДМ ‑лцы, ж.
Моцны алкагольны напітак; сумесь віннага спірту з вадой. Пракоп даўно ўжо не піў гарэлкі, і хмель.. стукнуў яму ў галаву.Колас.
•••
Царская гарэлка — сумесь азотнай і салянай кіслот, якая растварае золата, плаціну і некаторыя інш. металы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРЭ́ЛКА,
моцны алкагольны напітак; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (40—56 аб’ёмных %) са змякчанай вадой. Для прыгатавання гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі маюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і інш. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЭ́ЛКА»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але патрэбны няцотны лік) становяцца парамі ў адну калону. Хто застаўся без пары — вядучы. Ён ідзе ўперадзе калоны і прыгаворвае: «Гары, гары масла, каб не згасла. Званы звіняць, птушкі ляцяць. Апошнія ўздагон!». Пры слове «ўздагон» апошняя пара павінна выбегчы ўперад і ўзяцца за рукі. Вядучы стараецца іх апярэдзіць і схапіць каго-н. за руку. Хто застаецца адзін (без пары), становіцца вядучым, і гульня працягваецца.