Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гартэ́нзіяж., бот. горте́нзия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гартэ́нзія, ‑і, ж.
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства каменяломнікавых з вялікімі суквеццямі рознага колеру.
[Ад лац. hortensis — садовы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гартэнзія 3/368
- » - садовая 3/368 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРТЭ́НЗІЯ, гідрангія (Hydrangea),
род кветкавых раслін сям. гартэнзіевых. 35 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Гімалаях, Амерыцы. На Беларусі ў культуры адкрытага грунту 3 віды: гартэнзія дрэвападобная (Н. arborescens; яе стэрыльная садовая форма — f. sterilis вызначаецца пышным і працяглым цвіценнем), гартэнзія мяцёлчатая (Н. paniculata) і рознашарсцістая (Н. heteromala); у бат. садах і парках трапляецца таксама гартэнзія попельная (Н. cinerea); у пакаёвай культуры вырошчваюць гартэнзію буйналістую, або садовую (Н. macrophylla).
Кусты, невял. дрэвы выш. 3—10 м, ліяны даўж. да 25 м. Лісце яйцападобнае або эліпсоіднае, даўж. 5—10 см, на чаранках, зубчастае або пілаватае. Кветкі двухполыя, звычайна белыя, зеленавата-, ружова- ці блакітна-белыя (у садовых і пакаёвых формах бываюць блакітныя, малінавыя, ружовыя) у буйных шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца для адзіночных і групавых пасадак на газонах, пры афармленні ўзлескаў, у стварэнні кампазіцый. Вільгацялюбныя расліны. Абмярзаюць у паўн. раёнах інтрадукцыі. Размнажаюць насеннем, садовыя формы — адводкамі, зялёнымі чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гартэ́нзіяж.бат. Horténsi¦e f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гартэ́нзія
(лац. hortensis = садовы)
травяністая або кустовая расліна сям. каменяломнікавых з буйнымі суквеццямі розных колераў, пашыраная ва Усх. Азіі, Гімалаях, Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гартэ́нзія ’гартэнзія’ (БРС). Рус.горте́нзия, укр.горте́нзія. У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус. У рус. мове гэта новае (XIX ст.) запазычанне з вучонай латыні (утварэнне ад жаночага імя Hortense). Гл. Шанскі, 1, Г, 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
горте́нзиябот.гартэ́нзія, -зіі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)