гарсэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гарсэ́т гарсэ́ты
Р. гарсэ́та гарсэ́таў
Д. гарсэ́ту гарсэ́там
В. гарсэ́т гарсэ́ты
Т. гарсэ́там гарсэ́тамі
М. гарсэ́це гарсэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гарсэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі, які носяць пад адзеннем.

2. Цвёрды і шырокі артапедычны пояс, які выкарыстоўваецца пры захворваннях пазваночніка.

Гіпсавы г.

3. Безрукаўка ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын.

Вышываны г.

|| прым. гарсэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарсэ́т м. корсе́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарсэ́т, ‑а, М ‑сэце, м.

1. Шырокі пруткі пояс, які носяць пад сукенкай для сцягвання таліі і надання стройнасці фігуры.

2. Састаўная частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі.

3. Бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры захворванні або скрыўленні пазваночніка. Гіпсавы гарсэт.

[Фр. corset.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРСЭ́Т,

жаночая безрукаўка, састаўная частка бел. нар. касцюма. Лакальныя назвы кабат, шнуроўка, станік. Апраналі паверх кашулі да святочнага ўбору. Шылі гарсэт на падшэўцы (у 19 — пач. 20 ст. спец. краўцы) з даматканых і фабрычных тканін (сацін, шарсцянка, танныя гатункі парчы, аксаміт, тонкае сукно) чорнага, малінавага, фіялетавага, сіняга колераў. Спераду зашпільвалі на гузікі ці гаплікі або зашнуроўвалі. Паводле крою падзяляліся на кароткія (не дасягалі таліі), прамыя, якія нагадвалі ліф (турава-мазырскі, капыльска-клецкі строі); доўгія, прышытыя да спадніцы (краснапольскі, давыд-гарадоцка-тураўскі строі); прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны (дамачаўскі, калінкавіцкі, навагрудскі, ляхавіцкі строі). Упрыгожвалі гарсэт стракатымі пампонамі і мохрыкамі, гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, вышыўкай, узорыстым натыканнем.

М.Ф.Раманюк.

т. 5, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарсэ́т м Korstt n -(e)s, -e і -s, Schnürleibchen n -s, -, Meder n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гарсэ́тгарсэт’ (БРС, Нас.: гарсе́т; Касп., Сл. паўн.-зах.), таксама ’кабат, безрукаўка, станік’, ґарсэт (Сл. паўн.-зах., Шат., Сцяшк., Жд. 1). Запазычанне з польск. gorset ’тс’ (< франц. corset). Гл. Слаўскі, 1, 321; Кюнэ, Poln., 56. Параўн. Фасмер, 2, 338.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарсэ́т

(польск. gorset, ад фр. corset)

1) шырокі пругкі пояс, які носяць пад сукенкай для надання стройнасці фігуры;

2) частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі;

3) бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры скрыўленні пазваночніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

гарсэ́т

(польск. gorset, ад фр. corset)

1) шырокі пругкі пояс, які носяць пад сукенкай для надання стройнасці фігуры;

2) частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі;

3) бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры скрыўленні пазваночніка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

корсе́т гарсэ́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)