ГАРО́НСКАЯ НІЗІ́НА, Аквітанская нізіна,

на ПдЗ Францыі, у сярэднім і ніжнім цячэнні р. Гарона, паміж Цэнтр. Франц. масівам і Пірэнеямі. Выш. да 200—300 м. Працягласць каля 200 км. Размешчана на месцы перадгорнага тэктанічнага прагіну; складзена пераважна з рыхлых кайназойскіх адкладаў. У рэльефе — чаргаванне шырокіх рачных далін (р. Гарона з прытокамі, прытокі р. Адур) і плоскіх, месцамі ўзвышаных, міжрэччаў; уздоўж Біскайскага заліва — пясчаная забалочаная частка нізіны — Ланды, з вял. колькасцю азёр. Масівы шыракалістых і пасаджаных хваёвых лясоў, міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі, пасевы збожжавых, вырошчваецца тытунь. Найб. горад — Бардо.

т. 5, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКВІТА́НСКАЯ НІЗІ́НА,

гл. Гаронская нізіна.

т. 1, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гаро́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаро́нскі гаро́нская гаро́нскае гаро́нскія
Р. гаро́нскага гаро́нскай
гаро́нскае
гаро́нскага гаро́нскіх
Д. гаро́нскаму гаро́нскай гаро́нскаму гаро́нскім
В. гаро́нскі (неадуш.)
гаро́нскага (адуш.)
гаро́нскую гаро́нскае гаро́нскія (неадуш.)
гаро́нскіх (адуш.)
Т. гаро́нскім гаро́нскай
гаро́нскаю
гаро́нскім гаро́нскімі
М. гаро́нскім гаро́нскай гаро́нскім гаро́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)