гарма́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарма́тны гарма́тная гарма́тнае гарма́тныя
Р. гарма́тнага гарма́тнай
гарма́тнае
гарма́тнага гарма́тных
Д. гарма́тнаму гарма́тнай гарма́тнаму гарма́тным
В. гарма́тны (неадуш.)
гарма́тнага (адуш.)
гарма́тную гарма́тнае гарма́тныя (неадуш.)
гарма́тных (адуш.)
Т. гарма́тным гарма́тнай
гарма́тнаю
гарма́тным гарма́тнымі
М. гарма́тным гарма́тнай гарма́тным гарма́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гарма́тны оруди́йный, пу́шечный;

~нае мя́са — пу́шечное мя́со;

на г. стрэл — на пу́шечный вы́стрел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарма́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гарматы. Гарматы ствол. Гарматныя залпы. Гарматны разлік. □ Вайна напамінала пра сябе далёкімі гарматнымі стрэламі, гулам самалётаў і гэтымі руінамі, што ляжалі перад вачамі. Хадкевіч.

•••

Гарматнае мяса гл. мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарма́тны Kannen-;

гарма́тнае мя́са Kannenfutter n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гарма́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ма́т, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).

Супрацьтанкавая г.

|| прым. гарма́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАРМА́ТНЫ ДВОР у Маскве, цэнтр гарматна-ліцейнай вытв-сці ў Расіі ў 15—17 ст. Засн. каля 1479 як казённая мануфактура, што вырабляла гарматы і ядры, а таксама званы, панікадзілы. Самая стараж. гармата адліта ў 1483—84 майстрам Якавам. На Гарматным двары была створана школа майстроў-гарматнікаў, да якой належаў і А.Чохаў, які адліў у 1586 «Цар-пушку». У сярэдзіне 17 ст. на Гарматным двары працавала каля 400—500 майстроў, чаляднікаў і вучняў 32 прафесій (гарматнікі, ліцейшчыкі, кавалі і інш.). З канца 18 ст. сховішча для зброі, боепрыпасаў і сцягоў, якія ў 1802 перададзены ў Крамлёўскі арсенал.

т. 5, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

оруди́йный воен. гарма́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gunfire [ˈgʌnfaɪə] n. артылеры́йскі/гарма́тны аго́нь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

залп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, вінтовак.

Гарматны з. па ворагу.

|| прым. за́лпавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́мба, -ы, мн. -ы, бомб і -аў, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам.

Фугасная б.

|| прым. бо́мбавы, -ая, -ае.

Б. ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)