гарла́чык

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гарла́чык гарла́чыкі
Р. гарла́чыка гарла́чыкаў
Д. гарла́чыку гарла́чыкам
В. гарла́чык гарла́чыкі
Т. гарла́чыкам гарла́чыкамі
М. гарла́чыку гарла́чыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гарла́чык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. гарлач.

2. Вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі лістамі і жоўтымі ці белымі кветкамі; вадзяная лілія.

|| прым. гарла́чыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарла́чык м.

1. уменьш. (к гарла́ч) кувши́нчик, горла́чик, кри́ночка ж.;

2. бот. водяна́я ли́лия; кувши́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарла́чык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да гарлач.

2. Вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі лістамі і белымі або жоўтымі кветкамі; вадзяная лілія. Лена апусціла руку ў ваду, сарвала вялікую белую кветку гарлачыка. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРЛА́ЧЫК

(Nymphaea),

род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык чыста-белы (N. candida) і больш рэдкі гарлачык белы, або белая вадзяная лілея (N. alba), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Харч., кармавыя, дубільныя, лек. і дэкар. расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і інш. рэчывы.

Т.К.Марозава.

т. 5, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарла́чык м (вадзяная расліна, лілія) бат Serose f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (БРС, Касп., Бяльк.), гарла́чыкі (Нас.). Ад гарла́ч ’гліняны збанок’ (гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак, якія нагадваюць збанкі. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны ў бел. мове: ба́нька, глечыкі, кушынкі, жбанкі (Кіс., 87–88); ва ўкр. мове: глечики, кубишка, кувшинчик, збанок (Макавецкі, Sł. botan., 243); рус. кубы́шка. Параўн. таксама рус. дыял. назву горла́чики (для вадзяных раслін, СРНГ, 7, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарла́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Гліняны гладыш з вузкім горлам для малака.

|| памянш. гарла́чык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. гарла́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАРЛА́ЧЫК ЖО́ЎТЫ

(Nuphar),

род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык жоўты жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (N. lutea), і вельмі рэдкі гарлачык жоўты малы (N. pumila), занесены ў Чырв. кнігу. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыб. да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарыз. карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-эліптычным, глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва) шматнасенная мясістая зялёная ягада. Лек., кармавыя і дэкар. расліны. Карэнішча мае ядавіты алкалоід нуфарын, крухмал, дубільныя і інш. Рэчывы.

Т.К.Марозава.

т. 5, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарла́чыкавыя, ‑ых.

Сямейства вадзяных травяністых двухдольных раслін, да якіх адносіцца гарлачык белы, гарлачык жоўты і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)