Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУ́ША Ілья, адзін з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў у час нар.-вызв. вайны 1648—51 на Украіне і Беларусі. Нарадзіўся ў Быхаве. Палкоўнік Запарожскага войска. У 1648 з атрадам прыйшоў з Украіны на Беларусь, дзе да яго далучыліся бел. паўстанцы-сяляне. Каля мяст. Горваль перамог атрад войск ВКЛ. У снеж. 1648 няўдала асадзіў Стары Быхаў. У 1651 па дарозе да Чачэрска і ў баі пад Чэрыкавам яго атрад разбіты. У жн. 1651 па загадзе Б.Хмяльніцкага з атрадам адправіўся па Дняпры да Кіева. У сак. 1654, магчыма, пасол Хмяльніцкага ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУ́ША (Іван Федасеевіч) (29.4.1896, с. Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 6.8.1970),
бел. савецкі глебазнавец. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі агр. навук (1959), д-рс.-г.н., праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Херсонскі с.-г.ін-т (1928). З 1933 ва Усесаюзным ін-це ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, з 1942 дырэктар лабараторыі Туркменскага філіяла АНСССР. З 1944 прарэктар, у 1952—65 рэктар БСГА. Навук. працы па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. Прэмія імя Вільямса (1947, 1957) АНСССР. Аўтар падручніка «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і манаграфіі «Акультурванне глеб як сучасны этап глебаўтварэння» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУ́ША (Сямён Іванавіч) (каля 1739, в. Беразань, Гомельская вобл. — ?),
кіраўнік паўстанцкіх атрадаў на Украіне і Беларусі ў 1770—80-я г. З прыгонных сялян Мазырскага пав. З 9 гадоў жыў у Запарожскай Сечы. У складзе запарожскага войска ўдзельнічаў у рус.-тур. вайне 1768—74. У пач. 1770-х г. арганізаваў паўстанцкі атрад, на чале якога нападаў на панскія маёнткі на Украіне. У 1773 сасланы на катаргу, уцёк адтуль у 1776 і сабраў з запарожскай беднаты новы атрад. У 1778 пасаджаны ў турму, праз год уцёк, на чале атрада нападаў на панскія маёнткі на Украіне і Беларусі. У 1783 арыштаваны на Беларусі, але зноў уцёк і ўзначаліў атрад паўстанцаў. У лют. 1784 арыштаваны ў Ромнах і сасланы на вечную катаргу ў Херсон. Пра Гаркушу як абаронцу прыгнечаных складзена шмат нар. песень і апавяданняў.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
заві́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Павіслы, звіслы. Завіслае павуцінне.
2. Размешчаны нерухома ў вадкім ці газападобным асяроддзі; які не злучаецца з гэтым асяроддзем (пра часцінкі цвёрдых цел). Мутныя воды ў сажалках, азёрах і рэках ачышчаюцца ад завіслых у іх цвёрдых частачак.Гаркуша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімбіёз, ‑у, м.
Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, пры якім арганізмы прыносяць карысць адзін аднаму. Сімбіёз грыба і водарасці. □ Клубяньковыя бактэрыі жывуць у сімбіёзе з струкавымі раслінамі.Гаркуша./уперан.ужыв.Ігнат Дуброўскі не стаў паэтам. Эканоміка і... паэзія? Цяжка ўявіць сабе больш неверагодны сімбіёз.Лобан.
[Ад грэч. symbiōsis — сумеснае жыццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)