Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гарбу́ша, -ы, мн. -ы, -бу́ш, ж.
Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарбу́шаж., зоол. горбу́ша
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарбу́ша, ‑ы, ж.
Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРБУ́ША
(Oncorhynchus gorbuscha),
прахадная рыба сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў паўн.ч. Ціхага ак. і прылеглай ч.Паўн. Ледавітага ак., на Пд — па амер. узбярэжжы да Каліфорніі, па азіяцкім — да Карэі. Акліматызавана ў Баранцавым і Белым м., у раёне Ньюфаўндленда. На нераст ідзе ў рэкі з быстрай плынню.
Даўж. цела да 68 см (сярэдняя даўж. каля 50 см, маса 1,5 кг). Самы дробны прадстаўнік роду ціхаакіянскіх ласосяў. Афарбоўка ў моры серабрыстая, на хваставым плаўніку дробныя цёмныя плямінкі; у рацэ з’яўляюцца цёмныя плямы на спіне, баках і галаве. Перад нерастам галава і плаўнікі амаль чорныя, цела карычняватае, бруха белае, у самцоў на спіне вырастае горб (адсюль назва), сківіцы загінаюцца крукападобна, на іх вырастаюць вял. зубы. Ікра буйная (дыяметрам да 8 мм). Пасля нерасту гіне. Маляўкі жывуць у гнёздах, потым скочваюцца ў мора, дзе кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Мае вял.прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарбу́шаж (рыба) Búckellachs m -es, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гарбу́ша ’рыба гарбуша’ (БРС), укр.горбу́ша. Новае запазычанне з рус.горбу́ша ’рыба гарбуша’. У рус. мове гэта слова вядома ўжо ў слоўніках канца XVIII ст. Паводле Шанскага (1, Г, 130), гэта слова ў рус. мове з’явілася спачатку ў далёкаўсходніх дыялектах. Назва дадзена рыбе за вялікі горб, які вырастае ў самцоў. Гл. Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
горбу́шазоол.гарбу́ша, -шы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
humpback salmon[ˌhʌmpbækˈsæmən]n.zool.гарбу́ша
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ласасёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ласося. Ласасёвая ікра.// Звязаны з лоўляй і развядзеннем ласося. Ласасёвая пуціна. Ласасёвы гадавальнік.
2.узнач.наз.ласасёвыя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца ласось, сіг, гарбуша, кета і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)