гарадкі́, -о́ў.

Гульня, у якой невялікія драўляныя качулкі выбіваюць бітой з начэрчанага на зямлі квадрата — горада (у 3 знач.).

Згуляць у г.

|| прым. гарадо́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гарадкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гарадкі́
Р. Гарадко́ў
Д. Гарадка́м
В. Гарадкі́
Т. Гарадка́мі
М. Гарадка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарадкі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. гарадкі́
Р. гарадко́ў
Д. гарадка́м
В. гарадкі́
Т. гарадка́мі
М. гарадка́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарадкі́, ‑оў; адз. гарадок, ‑дка, м.

Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі. // Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРАДКІ́,

руская нар. спартыўная гульня. Бітамі (палкі даўж. Да 1 м) неабходна выбіць з горада (пляцоўка 2 х 2 м) 5 гарадкоў (цуркі даўж. 20 см, дыяметрам 5 см), складзеных у выглядзе розных фігур (звычайна ў партыі іх 15). Біты кідаюць з пэўнай адлегласці (кон — 13 м, паўкон — 6,5 м). Перамагае спартсмен ці каманда, што затрацілі на выбіванне фігур найменшую колькасць біт. Камандныя спаборніцтвы складаюцца з 3—5 партый, у асабістым першынстве спартсмены на працягу 3 тураў выбіваюць 90 фігур (па 30 у кожным). Фіксуюцца рэкорды на выбіванне 15, 30, 45, 60, 90 фігур.

Зарадзіліся гарадкі ў 1820-я г. ў Расіі і на Украіне. Правілы распрацаваны ў 1923. На Беларусі спарт. гарадкі развіваюцца з 1924, чэмпіянаты рэспублікі з 1949, найб. актыўна з 1960-х г. Каманда Беларусі бронзавы прызёр Кубка Еўропы 1994, А.Ярашэвіч — чэмпіён Еўропы 1996. З 1993 дзейнічае Міжнар. федэрацыя гарадошнага спорту (штаб-кватэра ў Мінску).

В.Л.Працкайла.

т. 5, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарадкі (археал., Слонімскі р-н) 4/13

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гарадкі (гульня) 3/348—349; 10/12

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гарадкі (в., Дзятлаўскі р-н) 1/216

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гарадкі́ мн. спарт. (гульня) Gorodk pl, Knüttelspiel n -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гарадо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гарадо́к гарадкі́
Р. гарадка́ гарадко́ў
Д. гарадку́ гарадка́м
В. гарадо́к гарадкі́
Т. гарадко́м гарадка́мі
М. гарадку́ гарадка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)