гапло́ід

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гапло́ід гапло́іды
Р. гапло́іда гапло́ідаў
Д. гапло́іду гапло́ідам
В. гапло́ід гапло́іды
Т. гапло́ідам гапло́ідамі
М. гапло́ідзе гапло́ідах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ГАПЛО́ІД

(ад грэч. haploos адзіночны + eidos від),

арганізм (клетка, ядро) з адзінарным (гаплоідным) наборам храмасом. Абазначаецца лац. літарай n. Утвараецца пры ўдзеле храмасомнага набору адной бацькоўскай гаметы, таму мае толькі па адной храмасоме кожнага тыпу. У многіх мікраарганізмаў і ніжэйшых раслін гаплоід у норме прадстаўляе адну са стадый жыццёвага цыкла (гаплафаза, гаметафіт), а ў некат. відаў членістаногіх гаплоідамі з’яўляюцца самцы. У большасці жывёл (і чалавека) гаплоідныя толькі палавыя клеткі. Для гаплоіда характэрна стэрыльнасць пры палавым размнажэнні.

т. 5, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гапло́ід

(ад гр. haploos = адзіночны, просты + -оід)

арганізм, які мае ў клетках адзінарны (паменшаны ўдвая ў параўнанні з мацярынскім арганізмам) набор храмасом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

гаплаіды́я

(ад гаплоід)

наяўнасць у клетках адзінарнага набору храмасом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ідыягра́ма

(ад ідыя- + -грама)

схематычнае адлюстраванне гаплоіднага (гл. гаплоід) набору храмасом арганізма, якія размяшчаюць у рад адпаведна з іх памерамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

дыкарыён

(ад ды- + гр. karyon = ядро)

пара збліжаных гаплоідных (гл. гаплоід) ядзер у адной клетцы, якая ўтвараецца пры палавым працэсе аскаміцэтаў і базідыяміцэтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)