ганіё́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ганіё́метр ганіё́метры
Р. ганіё́метра ганіё́метраў
Д. ганіё́метру ганіё́метрам
В. ганіё́метр ганіё́метры
Т. ганіё́метрам ганіё́метрамі
М. ганіё́метры ганіё́метрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ганіёметр м., тех. гонио́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ганіёметр 3/171, 196, 398

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ганіёметр, ‑а, м.

1. Прыбор для вымярэння вуглоў паміж гранямі крышталяў, а таксама ў розных прызмах.

2. Прыбор (сістэма шпулек) для накіраванай радыёперадачы і накіраванага рэдыёпрыёму.

[Ад грэч. gōnia — вугал і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАНІЁМЕТР

(ад грэч. gonia вугал + ...метр),

1) прылада для вымярэння двухгранных вуглоў паміж гранямі цвёрдых цел. Бывае прыкладны і адбівальны. Прыкладны ганіёметр мае транспарцір і лінейку. Дакладнасць вымярэнняў да 15. Адбівальны ганіёметр мае каліматар, зрокавую трубу і адліковае прыстасаванне. Дакладнасць вымярэнняў да 1′. Выкарыстоўваецца ў метралогіі, крышталяграфіі, геадэзіі і інш. 2) Прыстасаванне для зрушэння дыяграмы накіраванасці антэны эл. спосабам. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах.

т. 5, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ганіёметр

(ад гр. gonia = вугал + -метр)

1) прыбор для вымярэння вуглоў паміж гранямі крышталёў;

2) прыстасаванне для вымярэння электрычным спосабам накіраванасці антэны радыёпеленгатара, каб вызначыць напрамак, адкуль паступаюць радыёсігналы;

3) антр. прыбор для вымярэння вуглоў на галаве або чэрапе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гонио́метр тех. ганіёметр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радыёганіё́метр

(ад радыё- + ганіёметр)

прыбор для вызначэння напрамку, у якім знаходзіцца перадаючая радыёстанцыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)