ГАНЧА́РНЫЯ ГЛІ́НЫ,
легка- і тугаплаўкія гліны, якія пры абпальванні даюць шчыльны чарапок. Легкаплаўкія — полімінеральныя, звычайна жалезістамантмарыланітавыя і гідраслюдзістыя з паказчыкам вогнетрываласці менш за 1350 °C; тугаплаўкія ганчарныя гліны часцей не вытрыманыя паводле мінеральнага саставу, з высокай колькасцю гліназёму (20—42%), высокай звязвальнай здольнасцю і пластычнасцю, паказчыкам вогнетрываласці 1350—1580 °C. Легкаплаўкія ганчарныя гліны выкарыстоўваюць для вытв-сці грубакерамічных вырабаў, цэглы, чарапіцы, дрэнажных труб, радзей — ганчарнага посуду, скульптуры. Тугаплаўкія з’яўляюцца сыравінай для розных керамічных вытв-сцей — сан.-тэхн. фаянсу, глазураваных вырабаў, сценавых і вонкавых камянёў, каналізацыйных труб і інш. На Беларусі сыравінная база для вытв-сці грубай керамікі ўключае 212 радовішчаў легкаплаўкіх глін для вытв-сці цэглы з агульнымі запасамі 208,1 млн. т (распрацоўваецца 113), а таксама 6 радовішчаў тугаплаўкіх глін з агульнымі запасамі 53,6 млн. т (распрацоўваюцца 3).
У.Я.Бардон.
т. 5, с. 32
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ганча́рны, -ая, -ае.
Звязаны з рамяством ганчара; зроблены ганчаром.
Ганчарныя вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ганча́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ганча́рны |
ганча́рная |
ганча́рнае |
ганча́рныя |
| Р. |
ганча́рнага |
ганча́рнай ганча́рнае |
ганча́рнага |
ганча́рных |
| Д. |
ганча́рнаму |
ганча́рнай |
ганча́рнаму |
ганча́рным |
| В. |
ганча́рны (неадуш.) ганча́рнага (адуш.) |
ганча́рную |
ганча́рнае |
ганча́рныя (неадуш.) ганча́рных (адуш.) |
| Т. |
ганча́рным |
ганча́рнай ганча́рнаю |
ганча́рным |
ганча́рнымі |
| М. |
ганча́рным |
ганча́рнай |
ганча́рным |
ганча́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кафля́на-ганча́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кафля́на-ганча́рны |
кафля́на-ганча́рная |
кафля́на-ганча́рнае |
кафля́на-ганча́рныя |
| Р. |
кафля́на-ганча́рнага |
кафля́на-ганча́рнай кафля́на-ганча́рнае |
кафля́на-ганча́рнага |
кафля́на-ганча́рных |
| Д. |
кафля́на-ганча́рнаму |
кафля́на-ганча́рнай |
кафля́на-ганча́рнаму |
кафля́на-ганча́рным |
| В. |
кафля́на-ганча́рны (неадуш.) кафля́на-ганча́рнага (адуш.) |
кафля́на-ганча́рную |
кафля́на-ганча́рнае |
кафля́на-ганча́рныя (неадуш.) кафля́на-ганча́рных (адуш.) |
| Т. |
кафля́на-ганча́рным |
кафля́на-ганча́рнай кафля́на-ганча́рнаю |
кафля́на-ганча́рным |
кафля́на-ганча́рнымі |
| М. |
кафля́на-ганча́рным |
кафля́на-ганча́рнай |
кафля́на-ганча́рным |
кафля́на-ганча́рных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (валож, Жд. 1). Гл. тэзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ceramics [səˈræmɪks] n. pl.
1. кера́міка, ганча́рства, ганча́рная вытво́рчасць, ганча́рнае майстэ́рства
2. кера́міка, ганча́рныя вы́рабы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кера́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Ганчарная вытворчасці ганчарнае майстэрства. Развіццё керамікі.
2. зб. Ганчарныя вырабы. Павільён керамікі. Будаўнічая кераміка. Мастацкая кераміка.
3. Маса, з якой атрымліваюць такія вырабы.
[Грэч. keramikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pottery [ˈpɒtəri] n.
1. кера́міка, ганча́рныя вы́рабы
2. ганча́рная спра́ва;
pottery industry ганча́рная вытво́рчасць
3. ганча́рня, ганча́рная майстэ́рня
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ceramika
ж. кераміка;
ceramika użytkowa — прыкладная кераміка;
ceramika czerwona — ганчарныя вырабы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)