Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
Невялікі плыт.
|| прым.гано́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гано́кI, -нка́м., текст. гоно́к
гано́кII, -нка́м. (обычно небольшой) плот
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гано́к, ‑нка, м.
Некалькі бярвён, звязаных у адзін рад для сплаву; невялікі плыт. Нясе нас цячэннем вясенняй ракі За Віцебск, за Полацк, няма як спыніцца, Так добра ідуць у разводдзе ганкі.Зарыцкі.Вяжуць сасну У ганкі плытагоны.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гано́км (плыт) Floß n -es, Flöße
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гано́к ’плыт’ (Касп.). Параўн. рус.дыял.гоно́к ’тс’, але таксама га́нок. Дакладна аб этымалогіі слова, хоць яно і здаецца празрыстым, нічога пэўнага сказаць нельга. Яно можа паходзіць ад дзеяслова гнаць. Але бянтэжыць рус.дыял. форма га́нок ’тс’, якая можа ўказваць на фармальную сувязь са словам га́нак (гл.). Гэта апошняе ў дыялектах мае шмат значэнняў (параўн., напр., для рус. мовы агляд у СРНГ, 6, 135). Але ўсё ж такі здаецца, што зыходным трэба лічыць *гоно́к (: goniti ’гнаць’), якое пазней у гаворках у выніку дээтымалагізацыі асацыіравалася з іншым словам (га́нок, га́нки ’ганак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гоно́ктекст.гано́к, -нка́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Га́нак ’ганак’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Сцяшк.), ’прызба’ (БРС), ’веранда’ (Жд. 2). Ст.-бел. (з XVI ст.) кганокъ, кганекъ, ганокъ (гл. Булыка, Запазыч., 147). Укр.га́нок, рус.дыял.га́нок. Запазычанне з польск.ganek (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням.ganc, ням.Gang). Гл. Булыка, там жа; Фасмер, 1, 392; Слаўскі, 1, 254.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гонм.
1.охотн. гон, род. го́ну м.;
2.(отрезок полосы пашни) го́ні, род. го́ней ед. нет, ганкі́, род.гано́кед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)