Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Савецка-йеменскі дагавор аб дружбе і гандлі 1928 5/186
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ ПА ТАРЫ́ФАХ І ГА́НДЛІ,
міжурадавае пагадненне, накіраванае на зніжэнне мытных тарыфаў, адмену нетарыфных абмежаванняў і дыскрымінацыі і інш. ў міжнар.гандлі. Падпісана ў 1947 23 краінамі. Дзейнічае з 1948. Пагадненне прадугледжвае правілы, якімі павінны кіравацца краіны — члены ў гандл. узаемаадносінах; найпершы з абавязкаў краін надаваць адзін аднаму рэжым найбольшага спрыяння. Яно займаецца таксама стандартызацыяй у сусв.гандлі, мерамі супраць дэмпінгу, субсідзіраваннем экспарту. Бюджэт Пагаднення складаецца з узносаў краін-удзельніц, пасяджэнні праводзяцца двойчы на год, рашэнні прымаюцца на прынцыпе аднагалоснасці. Дзейнасць Пагаднення аказвае пэўны ўплыў на сусв. гандаль, больш за 85% якога прыпадае на краіны-ўдзельніцы. У Пагадненні на розных умовах (напр., назіральнікі) удзельнічае каля 120 краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕРЭ́НЦЫЯ ААН ПА ГА́НДЛІ І РАЗВІЦЦІ́,
(United Nations Conference on Trade and Development; ЮНКТАД), адзін з пастаянных органаў Генеральнай Асамблеі ААН. Засн. ў 1964. Асн. мэты: спрыянне развіццю міжнар. гандлю, каардынацыя дзейнасці інш. устаноў сістэмы ААН у галіне гандлю і эканам. развіцця, распрацоўка юрыд. базы міжнар. гандлю. У склад ЮНКТАД уваходзяць усе дзяржавы — чл.ААН, яе спец. устаноў і Міжнар. агенцтва па атамнай энергетыцы. Вышэйшы орган — сесія (праходзіць не радзей як раз у 4 гады), паміж сесіямі працуюць Савет па гандлі і развіцці (збіраецца 2 разы на год, пры ім існуе 7 асн. к-таў), і сакратарыят на чале з ген. сакратаром. У межах канферэнцыі дзейнічаюць к-ты па сыравіннай прадукцыі, спец. па прэферэнцыях, па прамысл.гандлі. Штаб-кватэра ў Жэневе.