Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАН ((Hahn) Ота) (8.3.1879, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 28.7.1968),
нямецкі фізік і радыяхімік. Чл. Берлінскай АН (1924). Скончыў Марбургскі ун-т (1901). У 1906—34 у Берлінскім ун-це (з 1910 праф.), адначасова (1912—45) у Ін-це хіміі кайзера Вільгельма (з 1928 дырэктар). У красавіку 1945 вывезены ў Англію, з 1946 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па даследаванні радыеактыўнасці і радыеактыўных рэчываў. Адкрыў радыяторый (1905), пратактыній (1917, разам з Л.Майтнер), ядзерную ізамерыю ў прыродных радыеактыўных элементаў (1921), дзяленне ядраў урану пад уздзеяннем нейтронаў (1938, разам з Ф.Штрасманам). Нобелеўская прэмія 1944.
Літ.:
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Великие исследователи от Максвелла до Гейзенберга. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр.га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск.gana, чэш.hana і г. д., якія адносяцца да слав.*ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел.га́ніць, укр.га́нити, рус.дыял.га́нить, польск.ganić, чэш.haniti). Аб слав.*ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ган О. 5/53; 11/525
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́Т-ГАН,
горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. Тэль-Авіў. Засн. ў 1921. Каля 140 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Прам-сць: алмазагранільная, тэкст., швейная, харч. (гал. чынам перапрацоўка агародніны і фруктаў, вытв-сць шакаладу, тытунёвых вырабаў), прыладабудаўнічая. Біржа алмазаў. Рэліг.ун-т Бар-Ілан. Музеі, у т. л. гарадскі.