гамза́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гамза́ты гамза́тая гамза́тае гамза́тыя
Р. гамза́тага гамза́тай
гамза́тае
гамза́тага гамза́тых
Д. гамза́таму гамза́тай гамза́таму гамза́тым
В. гамза́ты (неадуш.)
гамза́тага (адуш.)
гамза́тую гамза́тае гамза́тыя (неадуш.)
гамза́тых (адуш.)
Т. гамза́тым гамза́тай
гамза́таю
гамза́тым гамза́тымі
М. гамза́тым гамза́тай гамза́тым гамза́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гамза́ты обл. гнуса́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гамза́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Гугнявы. З кухні пачуў Карызна гамзатае брынканне гітары. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамза́ты груб näselnd

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гнуса́вый гугня́вы, гамза́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць1 ’біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́льгамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́ти ’калаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nasal [ˈneɪzl] adj.

1. насавы́;

the nasal cavity med. по́ласць но́са, насава́я по́ласць;

a nasal haemorrhage med. крывацёк з но́са, насавы́ крывацёк;

nasal mucus med. насава́я слізь, смаркачы́, со́плі

2. ling. наза́льны, насавы́;

a nasal consonant насавы́ зы́чны (гук)

3. гугня́вы, гамза́ты (голас);

a nasal accent гугня́васць, гамза́тасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Га́мзаць ’паволі есці, жаваць’ (Нас.). Зыходным значэннем для гэтай групы слоў (якая ўваходзіць да вельмі разгалінаванага семантычна сямейства з асновай *gъmъz‑ у слав. мовах) з’яўляецца ’рабіць паволі, капашыцца і да т. п.’ Семантыка ’есці, жаваць паволі’ — гэта канкрэтызацыя больш агульнага значэння Далей сюды адносяцца гамзіць ’есці, уплятаць’ (Нас.), гамзі́ць ’рабіць неакуратна’ (Бяльк.). Аб іншых словах, якія адносяцца да *gъmъz‑, гл. гамза́ць1, гамза́ць2, гамзе́ць. Да га́мзаць адносіцца і ўкр. го́мзатися ’варочацца, капашыцца’ (Грынч.), рус. гомзи́ть ’кішэць’, гомози́ть ’мітусіцца’. Аб гэтым вялікім сямействе слав. слоў гл. у Фасмера (1, 435: пад гомоза́, гомза́ть) і асабліва ў Слаўскага, 1, 277–278. Вельмі падрабязны агляд гл. Трубачоў, Эт. сл., 193–195.

Гамза́ць1 ’біць штуршкамі, калаціць’ (Нас.), гамзі́ць ’ціскаць каленямі або біць кулакамі’ (Нас.). Да вялікага сямейства слоў, якія разгледжаны пад ге́мзаць, гамзе́ль, гамзе́ць, гамзі́ць (гл.). Бел. словы гамзі́ць ’біць, есці’ і гамзі́ць ’рабіць неакуратна’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 194–195) пад праформай *gъmъziti () разглядае з іншымі словамі з розных слав. моў, не высвятляючы развіцця семантыкі ў бел. лексемах. Магчыма, ’капашыцца’ ← *’капашыцца, турбаваць’ ← ’турбаваць, біць’ ← ’біць’.

Гамза́ць2 ’гнусавіць’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. вытворныя: гамза́ты ’той, што гаворыць у нос’ (Шат., Касп., Бяльк.), гамзу́н ’тс’ (Шат., Касп.), гамза́тка ’жанчына, што гаворыць у нос’ (Бяльк.), гамзаце́ль, гамзаце́ньгамзаты’ (Бяльк.). Бясспрэчна, гэта слова адносіцца да прасл. *gъmъz‑, г. зн. да вялікай групы слоў, разгледжаных пад га́мзаць, гамзе́ль, гамза́ць, гамзі́ць і г. д. Але развіццё семантыкі растлумачыць не вельмі лёгка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)