галіцы́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова ці выраз, запазычаныя з французскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галіцы́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галіцы́зм галіцы́змы
Р. галіцы́зма галіцы́змаў
Д. галіцы́зму галіцы́змам
В. галіцы́зм галіцы́змы
Т. галіцы́змам галіцы́змамі
М. галіцы́зме галіцы́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

галіцы́зм м., лингв. галлици́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галіцы́зм, ‑а, м.

Слова ці выраз, запазычаны з французскай мовы. Большасць французскіх слоў, або галіцызмаў, пранікла ў беларускую мову праз рускую або польскую. Юргелевіч.

[Фр. gallicisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛІЦЫ́ЗМ

(франц. gallicisme ад лац. gallicus гальскі),

слова ці выраз, якія перайшлі ў бел. мову з французскай як запазычанні, у т. л. ў выглядзе словаўтваральных, семантычных або сінтаксічных ка́лек. Большасць галіцызмаў пранікла ў бел. мову праз рус. або польскую. Для старабел. перыяду характэрны франц. словы, якія замацаваліся ў выніку польскага лексічнага ўздзеяння. Яны адлюстраваліся ў пісьмовых помніках 2-й пал. 16—17 ст., калі польскі ўплыў на бел. мову быў найб. моцны (напр., «візіт», «канвой», «парфума», «пашпорт», «сервета»). Асабліва адчувальны франц. лексічны струмень у старабел. ваен. лексіцы: «бандолеть», «дракгун», «карабин», «мушкет», «пистолет», «форт» і інш. Большасць старых галіцызмаў захавалася да нашага часу. У пач. 18 ст. лексемы франц. паходжання траплялі ў бел. мову праз пасрэдніцтва рускай («гринадер», «сержант»).

А.М.Булыка.

т. 4, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галіцы́зм м Gallizsmus m -, -men

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

галіцы́зм

(фр. gallicisme, ад лац. Gallicus = гальскі)

слова ці выраз, запазычаныя з французскай мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

галлици́зм лингв. галіцы́зм, -ма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Gallicism [ˈgælɪsɪzəm] n. ling. галіцы́зм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

galicyzm, ~u

м. галіцызм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)