галёкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Моцна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе.

|| наз. галёканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галё́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. галё́каю галё́каем
2-я ас. галё́каеш галё́каеце
3-я ас. галё́кае галё́каюць
Прошлы час
м. галё́каў галё́калі
ж. галё́кала
н. галё́кала
Загадны лад
2-я ас. галё́кай галё́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час галё́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галёкаць несов., разг. крича́ть, покри́кивать; ау́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла? Паслядовіч. Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі. Танк. // Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах. Самуйлёнак. Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галёкаць hall rfen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

галёкаць (im Wald) rfen* vt, vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Галёкаць ’крычаць, аукаць’ (БРС, Шат.), ’моцна крычаць’ (Жд. 1). Утварэнне ад выклічніка *галё (параўн. польск. hala!) з тыповым суфіксам ‑k‑ у адпаведным дзеяслове. Аб падобных выклічніках гл. Слаўскі, 1, 394 (hala); Брукнер, 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загалёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць галёкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галёкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да галёкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгалёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Перастаць галёкаць. Адгалёкаў і супакоіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)