гальвано́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гальвано́метр гальвано́метры
Р. гальвано́метра гальвано́метраў
Д. гальвано́метру гальвано́метрам
В. гальвано́метр гальвано́метры
Т. гальвано́метрам гальвано́метрамі
М. гальвано́метры гальвано́метрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гальвано́метр м., физ. гальвано́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гальвано́метр физ. гальвано́метр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гальвано́метр, ‑а, м.

Прыбор вялікай адчувальнасці для вымярэння слабых электрычных токаў, напружання і колькасці электрычнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гальванометр 1/546; 3/319; 11/420, 423

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЬВАНО́МЕТР (ад гальвана... + ...метр),

высокаадчувальная электравымяральная прылада, прызначаная для вымярэння малых токаў і напружанняў. Бывае пастаяннага і пераменнага току, са стрэлачным або светлавым паказальнікам (люстраны гальванометр, у якога на рухомай частцы гальванометра замест стрэлкі прымацавана мініяцюрнае люстэрка). Найб. пашырана выкарыстанне гальванометра для выяўлення адсутнасці току ці нулявой рознасці патэнцыялаў паміж якімі-н. пунктамі ланцуга (нуль-індыкатар). Пры праходжанні праз рамку гальванометра кароткачасовых імпульсаў атрымліваюцца балістычныя адхіленні рухомай часткі гальванометра ад нулявога становішча з наступным вяртаннем у яго пасля некалькіх ваганняў. Пры гэтым першае (максімальнае) адхіленне прапарцыянальнае працёкламу зараду. Для вымярэняў працяглых імпульсаў штучна павялічваюць момант інерцыі рухомых частак гальванометра (балістычны). Папярэднік гальванометра — гальванаскоп (для вызначэння наяўнасці току ў эл. ланцугу і яго напрамку).

Рамачны гальванометр: 1 — пастаянны магніт; 2 — рамка; 3 — вывады рамкі; 4 — стрэлка; 5 — шкала.

т. 4, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гальвано́метр

(ад гальвана + -метр)

высокаадчувальны прыбор для вымярэння слабага электрычнага току і напружання або малой колькасці электрычнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЬВАНА... (ад прозвішча італьян. фізіка Л.Гальвані),

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «гальванізм», «гальванічны», напр., гальванометр, гальванатэхніка.

т. 4, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫНО́ГРАФ (ад актына... + ...граф),

прылада для бесперапыннага аўтаматычнага запісу інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі. Складаецца з прыёмніка (часцей тэрмаэл. актынометр), які варочаецца геліястатам за сонцам, і рэгістратара-гальванографа (самапісны высокаадчувальны гальванометр).

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЛЮКСМЕ́ТР (ад лац. fluxus цячэнне + ...метр), веберметр,

прылада для вызначэння змен магнітнага патоку па эрс, што індуцыруецца ў вымяральнай шпулі. Найб. пашыраны Ф. магнітаэл. (магнітаэлектрычная прылада з рухомай часткай — лёгкай бескаркаснай рамкай, якая знаходзіцца ў нейтральнай раўнавазе) і фотаэл. (магнітаэл. гальванометр з люстэркам на рухомай рамцы, да якой падключаецца вымяральная шпуля). Выкарыстоўваецца пры лабараторных вымярэннях.

т. 16, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)