галубя́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галубя́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галубя́тнік галубя́тнікі
Р. галубя́тніка галубя́тнікаў
Д. галубя́тніку галубя́тнікам
В. галубя́тніка галубя́тнікаў
Т. галубя́тнікам галубя́тнікамі
М. галубя́тніку галубя́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галубя́тнік м. голубя́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галубя́тнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў; любіцель галубоў. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

2. Лоўчая птушка (ястраб, сокал), якую выпускаюць на галубоў.

3. Разм. Тое, што і галубятня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галубя́тнік м. Tubenliebhaber m -s, -, Tubenfreund m -(e)s, -e; Tubennarr m -en, -en (пагард.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

голубя́тник галубя́тнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gołębiarz

м. галубятнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

голубе́цI зоол. (род ястреба) галубя́тнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗЕ́РБНІК

(Falco columbarius),

птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны ў тайзе, лесатундры, часткова ў тундры Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа гнездавога арэала. Жыве ва ўсіх абласцях, акрамя Брэсцкай, часцей трапляецца ў Бел. Паазер’і на вял. вярховых балотах. Нар. назва галубятнік. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.

Даўж. цела 27—34 см, маса 160—250 г. Самкі большыя за самцоў. Крылы адносна кароткія, хвост доўгі. Апярэнне ў самцоў шызае, у самак дымчата-бурае, брушны бок белавата-рыжы з падоўжнымі стракацінамі, хвост паласаты. Корміцца пераважна дробнымі птушкамі. Гняздуецца на дрэвах у гнёздах інш. птушак, на зямлі, скалах, зрэдку будуе гняздо. Нясе 3—6 яец.

Дзербнік: 1 — самец; 2 — самка.

т. 6, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

loft

[lɔft]

1.

n.

1) падстрэ́шша n.; гара́ f., гары́шча n. (у до́ме); манса́рда f.

2) вы́шкі pl. (у гумне́, хляве́)

3) ве́рхні паве́рх (скла́ду фа́брыкі)

4) хо́ры (у царкве́)

5) галубя́тнікm.; чарада́ галубо́ў

2.

v.t.

падбі́ць угару́ (мяч)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)