галу́бчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галу́бчык галу́бчыкі
Р. галу́бчыка галу́бчыкаў
Д. галу́бчыку галу́бчыкам
В. галу́бчыка галу́бчыкаў
Т. галу́бчыкам галу́бчыкамі
М. галу́бчыку галу́бчыках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

галу́бчык м.

1. уменьш.-ласк., см. галубо́к 1;

2. разг. (ласковое обращение) голу́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галу́бчык, ‑а, м.

Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да мужчыны. Гарун упаў на калені. — Павел Сцяпанавіч... галубчык, родны. Богам клянуся, дзецьмі сваімі. Не віноўны я. Шамякін. / З адценнем папроку, пагрозы, зларадства. Папаўся, галубчык! □ — А ну, падымайся, галубчык! — раптам крыкнула.. [Люба], тупнуўшы нагою. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галубо́к м, галу́бчык м

1. ласк Täubchen n -s, -;

2. (зварот) (mein) Leber, mein Lebster

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

голу́бчик разг. галу́бчык, -ка м., галубо́к, -бка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

голубо́к уменьш.-ласк. галу́бчык, -ка м., галубо́к, -бка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спро́ба, ‑ы, ж.

1. Намаганне зрабіць што‑н. пры адсутнасці ўпэўненасці ў дасягненні поспеху. Партызаны спалілі мост і паспяхова адбівалі ўсе спробы ворага пераправіцца на гэты бераг. Шамякін. Нарэшце .. [Таццяна] зрабіла новую спробу зайсці ў пакой. Васілёнак. // Намаганне ажыццявіць што‑н. пры адсутнасці вопыту. Спробы збудаваць падводны човен мелі месца і ў Расіі. «Маладосць». // Першыя недасканалыя вынікі творчай дзейнасці. Канешне, толькі некаторая частка вясковых аўтараў падыходзіць так да сваіх літаратурных спроб. Чорны. Але як рэзка адрозніваюцца яны [кнігі] ад першых творчых спроб паэта! Бярозкін.

2. Праверка, выпрабаванне. Я распрацаваў праект пісталеціка і зрабіў адзін для спробы. Бядуля. Праз два дні павінна быць спроба лініі. Паслядовіч. // Праверка дакрананнем, на смак і пад. Ён [сейбіт] глядзеў гаспадарка, Браў на спробу рукою, Як ішло з малатарні. Быццам золата тое. Броўка. Андрэй Міхайлавіч .. прапусціў апісанне хэўсурскай джыгітоўкі, паездкі гасцей на Казбек .. і ў Кахецію для спробы славутых він. Самуйлёнак. [Паважны чалавек:] — Нясі, галубчык, мне якіх штук пяць [ракаў] на спробу. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)