галоўнакама́ндуючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая ўзначальвае ўзброеныя сілы дзяржавы або асобныя віды ці частку ўзброеных сіл.

○

Вярхоўны Галоўнакамандуючы — начальнік усіх узброеных сіл дзяржавы ў час вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галоўнакама́ндуючы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. галоўнакама́ндуючы галоўнакама́ндуючыя
Р. галоўнакама́ндуючага галоўнакама́ндуючых
Д. галоўнакама́ндуючаму галоўнакама́ндуючым
В. галоўнакама́ндуючага галоўнакама́ндуючых
Т. галоўнакама́ндуючым галоўнакама́ндуючымі
М. галоўнакама́ндуючым галоўнакама́ндуючых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галоўнакама́ндуючы сущ. главнокома́ндующий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галоўнакама́ндуючы, ‑ага, м.

Асоба, якая ўзначальвае ўзброеныя сілы дзяржавы, асобныя віды або частку ўзброеных сіл на пэўным напрамку ваенных дзеянняў.

•••

Вярхоўны галоўнакамандуючы — начальнік усіх узброеных сіл дзяржавы ў час вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛОЎНАКАМА́НДУЮЧЫ,

асоба, якая ўзначальвае ўзбр. сілы дзяржавы, асобныя віды ўзбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, ВМФ і інш.) або частку ўзбр. сіл на пэўным напрамку ваен. дзеянняў. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь галоўнакамандуючым яе Узбр. Сіламі з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які адказны перад народам за забеспячэнне надзейнай абароны дзяржавы і ажыццяўленне ваен. палітыкі і ваен. дактрыны. Ён жа назначае вышэйшы камандны састаў Узбр. Сіл краіны.

т. 4, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галоўнакама́ндуючы м. вайск. Óberkommandierende (sub) m -n, -n; Óberbefehlshaber m -s, -;

Вярхо́ўны галоўнакама́ндуючы der Óberste Beféhlshaber

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вярхо́ўны, -ая, -ае.

Галоўны, найвышэйшы.

В.

Галоўнакамандуючы.

В.

Суд Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галоўкаве́рх, ‑а, м.

Вярхоўны галоўнакамандуючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глаўкаве́рх, ‑а, м.

Вярхоўны галоўнакамандуючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галоўка́м м. (галоўнакама́ндуючы) главко́м (главнокома́ндующий)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)