га́лечна-валу́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
га́лечна-валу́нны |
га́лечна-валу́нная |
га́лечна-валу́ннае |
га́лечна-валу́нныя |
| Р. |
га́лечна-валу́ннага |
га́лечна-валу́ннай га́лечна-валу́ннае |
га́лечна-валу́ннага |
га́лечна-валу́нных |
| Д. |
га́лечна-валу́ннаму |
га́лечна-валу́ннай |
га́лечна-валу́ннаму |
га́лечна-валу́нным |
| В. |
га́лечна-валу́нны (неадуш.) га́лечна-валу́ннага (адуш.) |
га́лечна-валу́нную |
га́лечна-валу́ннае |
га́лечна-валу́нныя (неадуш.) га́лечна-валу́нных (адуш.) |
| Т. |
га́лечна-валу́нным |
га́лечна-валу́ннай га́лечна-валу́ннаю |
га́лечна-валу́нным |
га́лечна-валу́ннымі |
| М. |
га́лечна-валу́нным |
га́лечна-валу́ннай |
га́лечна-валу́нным |
га́лечна-валу́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
га́лечна-дру́завы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
га́лечна-дру́завы |
га́лечна-дру́завая |
га́лечна-дру́завае |
га́лечна-дру́завыя |
| Р. |
га́лечна-дру́завага |
га́лечна-дру́завай га́лечна-дру́завае |
га́лечна-дру́завага |
га́лечна-дру́завых |
| Д. |
га́лечна-дру́заваму |
га́лечна-дру́завай |
га́лечна-дру́заваму |
га́лечна-дру́завым |
| В. |
га́лечна-дру́завы (неадуш.) га́лечна-дру́завага (адуш.) |
га́лечна-дру́завую |
га́лечна-дру́завае |
га́лечна-дру́завыя (неадуш.) га́лечна-дру́завых (адуш.) |
| Т. |
га́лечна-дру́завым |
га́лечна-дру́завай га́лечна-дру́заваю |
га́лечна-дру́завым |
га́лечна-дру́завымі |
| М. |
га́лечна-дру́завым |
га́лечна-дру́завай |
га́лечна-дру́завым |
га́лечна-дру́завых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
га́лечна-жвіро́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
га́лечна-жвіро́вы |
га́лечна-жвіро́вая |
га́лечна-жвіро́вае |
га́лечна-жвіро́выя |
| Р. |
га́лечна-жвіро́вага |
га́лечна-жвіро́вай га́лечна-жвіро́вае |
га́лечна-жвіро́вага |
га́лечна-жвіро́вых |
| Д. |
га́лечна-жвіро́ваму |
га́лечна-жвіро́вай |
га́лечна-жвіро́ваму |
га́лечна-жвіро́вым |
| В. |
га́лечна-жвіро́вы (неадуш.) га́лечна-жвіро́вага (адуш.) |
га́лечна-жвіро́вую |
га́лечна-жвіро́вае |
га́лечна-жвіро́выя (неадуш.) га́лечна-жвіро́вых (адуш.) |
| Т. |
га́лечна-жвіро́вым |
га́лечна-жвіро́вай га́лечна-жвіро́ваю |
га́лечна-жвіро́вым |
га́лечна-жвіро́вымі |
| М. |
га́лечна-жвіро́вым |
га́лечна-жвіро́вай |
га́лечна-жвіро́вым |
га́лечна-жвіро́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,
горны хрыбет у зах. ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж. каля 200 км. Выш. да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. У цэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім у гонар ням. географа К.Рытэра.
т. 6, с. 15
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАСЦІ́ЛІШЧЫ,
месцы нерасту рыб і кругларотых. Спалучаюць спрыяльныя ўмовы для пач. этапаў развіцця патомства. Прыродныя Н. фітафільных рыб — мелкія зарослыя ўчасткі вадаёмаў са стаячай ці слабапраточнай вадой, пелагафільных — участкі з хуткім цячэннем, літафільных — таксама з камяніста-галечным дном. Перамяшчэнне рыб да Н. (часам за тысячы кіламетраў ад месцаў нагулу, гл. Паўпрахадныя рыбы, Прахадныя рыбы) наз. нераставай міграцыяй. Для праходу рыбы да Н. праз плаціны і інш. перашкоды на рэках будуюць рыбапрапускныя збудаванні. Для ачысткі, паляпшэння гідралагічнага і пажыўнага рэжымаў і інш. праводзяць меліярацыю прыродных Н. Ствараюць таксама штучныя Н.: галечна-друзавыя ўчасткі і грады ў рэчышчах рэк, спец. нераставыя каналы (для ласосяў), сховішчы (напр., плеценыя кошыкі), Н. з галінак, карэнішчаў раслін і інш., замацаваныя на мелкіх месцах (стацыянарныя) ці плывучыя (маюць вял. значэнне пры моцных ваганнях узроўню вады) і інш. У сажалкавых рыбных гаспадарках робяць нераставыя сажалкі.
т. 11, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУБІ́ЙСКАЯ ПУСТЫ́НЯ,
пустыня ў Афрыцы, пераважна ў Судане, паміж р. Ніл і Чырвоным м., ад якога яе аддзяляе хрыбет Этбай. Размешчана на плато, што прыступкамі зніжаецца з У на З ад 1000 да 350 м. Шматлікія невысокія (1240 м) горы і масівы. Стараж. крышт. пароды на У выходзяць на паверхню, у зах. ч. перакрыты пяскамі, сабранымі ў дзюнныя грады. Трапляюцца ўчасткі камяністых і галечна-друзавых гамад.
Плато расчлянёна вял. колькасцю сухіх рэчышчаў рэк — вадзі. Клімат трапічны кантынентальны. Ападкаў каля 25 мм, гадамі не бывае. Сярэднія т-ры ліп. вышэй за 30 °C; макс. т-ра больш за 40 °C, сярэднія т-ры студз. 15 °C, абсалютны мінімум -2 °C. Рэзкія сутачныя перапады т-р прыводзяць да інтэнсіўнага выветрывання. Расліннае покрыва вельмі беднае, месцамі поўнасцю адсутнічае. Сустракаюцца ксерафітныя злакі (арыстыда), калючыя хмызнякі і паўхмызнякі (джузгун, тамарыск, сахарскі дрок, парналіставік, рэамюрыя). Жывёлагадоўля. Праз Н.п. праходзяць чыгунка і аўтастрада, якія звязваюць гарады Вадзі-Хальфа і Абу-Хамед на р. Ніл.
М.В.Лаўрыновіч.
т. 11, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)