гале́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі.

2. Марская рыба сямейства ласасёвых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гале́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гале́ц гальцы́
Р. гальца́ гальцо́ў
Д. гальцу́ гальца́м
В. гальца́ гальцо́ў
Т. гальцо́м гальца́мі
М. гальцы́ гальца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гале́ц, -льца́ м., зоол. голе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гале́ц, ‑льца, м.

1. Невялічкая прэснаводная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі.

2. Рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў паўночных морах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галец (рыба) 3/307; 6/266

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гале́ц м. (рыба) Schmrle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гале́ц ’рыба галец’ (БРС), рус. голе́ц ’тс’ (у рус. мове вядома з XIV–XV стст.). Утварэнне ад прыметніка голы (*golъ): рыба так названа па сваёй слізкай шкурцы. Гл. Бернекер, 1, 325; Праабражэнскі, 1, 142; Фасмер, 1, 428; Шанскі, 1, Г, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

голе́ц зоол. гале́ц, -льца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гальцы́ (ед. гале́ц, -льца́ м.) обл. гольцы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЛЬЦЫ́,

два роды рыб: Salvelinus і Noemacheilus. Гальцы Salvelinus — род прахадных і прэснаводных рыб сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Каля 10 відаў. Пашыраны на ўзбярэжжы Еўразіі і Паўн. Амерыкі, у Ладажскім, Анежскім і альпійскіх азёрах, бас. воз. Байкал. Найб. вядомыя: галец арктычны (S. alpinus), паліі, кунджа (S. leucomaenis). 1 зах.-еўрап. від занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 88 см, маса да 15 кг. Ад ласосяў адрозніваюцца адсутнасцю зубоў на ручцы сашніка і цёмных плям на целе (за выключэннем амер. віду). Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.

Галец Noemacheilus — род рыб сям. ўюновых атр. карпападобных. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе, Азіі, Афрыцы (1 від). Жывуць у невял. рэках, ручаях, у падземных водах, на выш. больш за 4000 м. На Беларусі трапляецца ва ўсіх рэках і ручаях галец звычайны (N. barbatulus). Нар. назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, лежань і інш.

Даўж. да 25 см, маса да 100 г. Цела голае (адсюль назва) або ўкрытае дробнай луской. Афарбоўка бурая, карычнявата-шэрая з больш цёмнымі плямамі. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой, водарасцямі.

т. 5, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)