гак², выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. са знач. дзеяслова гакнуць (гакнуцца).

Мядзведзю гак у лоб!

Паслізнуўся і гак аб камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́к

‘металічны выступ; участак зямлі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́к га́кі
Р. га́ка га́каў
Д. га́ку га́кам
В. га́к га́кі
Т. га́кам га́камі
М. га́ку га́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

га́к

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гак¹, -а, мн. га́кі, -аў, м.

1. Металічны крук.

Гакам зачапіць за бервяно.

2. Востры шып у падкове.

Гэты г. не кавальскай работы.

З гакам (разм.) — з лішкам.

Тры кіламетры з гакам.

|| прым. га́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гакI в разн. знач., спец. гак, род. га́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гак I (род. га́ка) м.

1. крюк;

га́кам зачапі́ць за бервяно́ — крюко́м зацепи́ть за бревно́;

2. (на подкове) шип;

3. обл. (участок земли) клин;

з га́кам — с га́ком

гак II межд., в знач. сказ. ах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гакII (добавок, излишек) прост. / с га́ком з га́кам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гак 1, ‑а, м.

1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка.

•••

З гакам — з лішнім, з лішкам.

гак 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гак:

пяць з гакам разм gut fünf, über fünf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гак

(польск. hak, ад ням. Haken)

жалезны крук для падвешвання, трымання або зачэплівання чаго-н. (напр. зачэп у багры, шып у падкове).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)