Гайкі (в., Гродзенскі р-н) 8/535

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

га́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́йка га́йкі
Р. га́йкі га́ек
Д. га́йцы га́йкам
В. га́йку га́йкі
Т. га́йкай
га́йкаю
га́йкамі
М. га́йцы га́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гаё́к гайкі́
Р. гайка́ гайко́ў
Д. гайку́ гайка́м
В. гаё́к гайкі́
Т. гайко́м гайка́мі
М. гайку́ гайка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зашрубаваць усё, многае.

П. гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадшрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае.

П. гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́йка, -і, ДМ га́йцы, мн. -і, га́ек, ж.

Металічная дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на штон.

Аслаблі гайкі ў каго (разм., іран.) — пра таго, хто не мае волі, не здольны дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (разм.) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі.

|| прым. га́ечны, -ая, -ае.

Гаечная разьба.

Г. ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шплінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Замацоўваць шплінтам якія‑н. дэталі (гайкі, кола на восі і пад.). Шплінтаваць гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tighten the screw

заціска́ць, закру́чваць га́йкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

га́йка, ‑і, ДМ гайцы; Р мн. гаек; ж.

Металічная дэталь розных форм з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на што‑н. Нарэзаць гайку. Падцягнуць ключом гайкі.

•••

Аслабіць гайкі гл. аслабіць.

Аслаблі гайкі у каго — пра таго, хто страціў волю, здольнасць дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) гл. падкруціць.

Слабіць гайка чыя або у каго — пра чыё‑н. бяссілле, няздольнасць зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гай, -ю, М аб га́і і у гаі, мн. гаі́, гаёў, м.

Невялікі часцей лісцевы лес.

Бярозавы г.

|| памянш. гаёк, гайка́, мн. гайкі́, гайко́ў, м.

|| прым. гаёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)