Гайко́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Гайко́ўка
Р. Гайко́ўкі
Д. Гайко́ўцы
В. Гайко́ўку
Т. Гайко́ўкай
Гайко́ўкаю
М. Гайко́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГАЙКО́ЎКА,

паселішча позняга мезаліту (5-е тыс. да н.э.) каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. У навук. л-ры вядома пад назвай Печанеж (балота). Знойдзена больш за 2000 прадметаў крамянёвага інвентару, у т. л. тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, разцы, авальныя сякеры і цёслы, праколкі і інш. Апрацоўка крэменю рабілася непасрэдна на паселішчы.

т. 4, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)