гадо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гадо́вы гадо́вая гадо́вае гадо́выя
Р. гадо́вага гадо́вай
гадо́вае
гадо́вага гадо́вых
Д. гадо́ваму гадо́вай гадо́ваму гадо́вым
В. гадо́вы (неадуш.)
гадо́вага (адуш.)
гадо́вую гадо́вае гадо́выя (неадуш.)
гадо́вых (адуш.)
Т. гадо́вым гадо́вай
гадо́ваю
гадо́вым гадо́вымі
М. гадо́вым гадо́вай гадо́вым гадо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

...гадовы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: роўны столькім гадам, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: аднагадовы, пяцігадовы, шматгадовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

quincentenary2 [ˌkwɪnsenˈti:nəri] adj. fml пяцісот гадо́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

long-standing [ˌlɒŋˈstændɪŋ] adj. да́ўні, шмат гадо́вы;

a long-standing friendship да́ўняе сябро́ўства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІНДЫКТЫЁН ВЯЛІ́КІ,

532-гадовы цыкл, пасля якога на адны і тыя ж чыслы юліянскага календара прыпадаюць тыя ж дні тыдня і тыя ж разліковыя фазы Месяца. Ляжыць у аснове складання пасхалій.

т. 7, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

юбіле́й, ‑ю, м.

Гадавіна дзейнасці каго‑н. або існавання чаго‑н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю. Юбілей вучонага. 900‑гадовы юбілей Мінска. □ Мой край юбілей адзначае І славіць здабыткі свае. Астрэйка. // Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.

[Ад лац. jubilaeus annus — юбілейны год.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЛЕ́ГІУМ (ад лац. collegium таварыства, садружнасць),

закрытая сярэдняя, радзей вышэйшая навуч. ўстанова ў 16—19 ст. Адкрывалі К. пераважна езуіты. Лічыліся свецкімі, аднак сістэма навучання была падпарадкавана інтарэсам ордэна (гл. Езуіцкае выхаванне). Вывучаліся: тэалогія, лац. і грэч. мовы, л-ра, геаграфія, гісторыя, сем вальных мастацтваў і інш. Адукацыя была бясплатнай і даступнай для прадстаўнікоў інш. канфесій. Поўны К. уключаў 5—6-гадовы курс сярэдняй школы (ніжэйшае і вышэйшае аддзяленні), 3-гадовы курс філасофіі, 4-гадовы — тэалогіі. На Беларусі першы К. адкрыты ў 1570 у Вільні (з 1579 Віленская акадэмія). Да сярэдзіны 18 ст. іх было 16: у Полацку (з 1812 Полацкая езуіцкая акадэмія) і Пінску поўныя, у Нясвіжы, Гродне, Мсціславе, Навагрудку, Оршы, Віцебску, Брэсце з курсам філасофіі, у Мінску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Бабруйску і інш. мелі статус сярэдніх навуч. устаноў. У 1773 са скасаваннем ордэна езуітаў К. перададзены Адукацыйнай камісіі. На бел. землях, якія ўвайшлі ў склад Рас. імперыі, праіснавалі да 1820. Акрамя езуіцкіх на Беларусі найб. распаўсюджанне ў 18 ст. атрымалі К. ордэна піяраў. Існавалі ў Шчучыне, Зэльве, Расонах, Драгічыне, Віцебску і інш. У пач. 1830-х г. рэарганізаваны ў прыходскія, павятовыя вучылішчы і гімназіі або зачынены.

К. уяўляў сабой комплекс разнастайных рознапавярховых будынкаў (школа, інтэрнат, касцёл, капліцы, манастыр, службовыя памяшканні і інш.). Займаў значную тэрыторыю ў цэнтры населенага месца, меў унутр. двары.

В.​С.​Болбас, С.​А.​Сергачоў.

т. 7, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДСКІ́Я ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,

пачатковыя навуч. ўстановы павышанага тыпу для дзяцей дробнай гар. буржуазіі і служачых у Расійскай імперыі, у т. л. на Беларусі, у 1872—1912. Утвораны з пав. вучылішчаў. Прымалі дзяцей з 7 гадоў. Навучанне 6-гадовае, платнае. Былі 1-, 2-, 3- і 4-класныя. У 2-класных курс 1-га класа 4-гадовы, курс 2-га класа 2-гадовы; у 3- і 4-класных курсы 1-га і 2-га класаў па 2 гады, а 3-га і 4-га па 1 году. Выпускнікі маглі паступаць у ніжэйшыя прафес. школы ці на 1- і 2-гадовыя пед. курсы пры некаторых гарадскіх вучылішчах (давалі права выкладаць у пач. вучылішчах і паступаць у настаўніцкія ін-ты). На Беларусі ў 1906 было 60 гарадскіх вучылішчаў, у т. л. 2-класных 3, 3-класных 40, 4-класных 17. У 1912 гарадскія вучылішчы 3- і 4-класныя пераўтвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы.

т. 5, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

robust [rəʊˈbʌst] adj. здаро́вы; ду́жы; мо́цны;

robust roots мо́цныя карані́;

He was a robust 65-year-old man. Ён быў дужы 65-гадовы мужчына.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БАНДАРАНА́ІКЕ (Саламон) (8.1.1899, г. Каломба, Шры-Ланка — 26.9.1959),

палітычны і дзярж. дзеяч Цэйлона (Шры-Ланкі). Атрымаў адукацыю ў Каломба, Шры-Ланка і Оксфардзе. У 1925 уступіў у партыю Цэйлонскі нац. кангрэс і стаў адным з яе лідэраў. У 1947—51 міністр аховы здароўя, старшыня першага цэйлонскага парламента. У 1951 стварыў Цэйлонскую партыю свабоды. У 1956—59 прэм’ер-міністр, адначасова міністр замежных спраў і абароны. Урад Бандаранаіке праводзіў курс на замацаванне паліт. незалежнасці і развіццё нац. эканомікі (ліквідацыя замежных ваен. базаў, нацыяналізацыя порта Каломба, 10-гадовы план развіцця гаспадаркі). Забіты ў выніку змовы.

т. 2, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)