гаво́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гаво́рка гаво́ркі
Р. гаво́ркі гаво́рак
Д. гаво́рцы гаво́ркам
В. гаво́рку гаво́ркі
Т. гаво́ркай
гаво́ркаю
гаво́ркамі
М. гаво́рцы гаво́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з суразмоўцаў.

Г. ў іх не ладзілася.

Пра што ідзе г.?

2. Чуткі, пагалоска.

Пайшла нядобрая г. па вёсцы.

3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага дыялекту.

Чэрвеньская г.

Гаворкі Маладзечаншчыны.

4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.

Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаво́рка ж.

1. разгово́р; м.;

пра што ідзе́ г.? — о чём идёт разгово́р?;

2. го́вор м.;

за сцяно́ю пачу́лася не́чая г. — за стено́й послы́шался че́й-то го́вор;

3. (манера говорить) го́вор; м.;

пяву́чая г. — певу́чий го́вор;

4. лингв. го́вор м.;

5. (толки о чём-л.) молва́, разгово́ры мн.;

пуста́я г. — пуста́я болтовня́;

не мо́жа быць і ~кі — не мо́жет быть и ре́чи (разгово́ра);

без лі́шняй ~кі — без ли́шних (да́льних) разгово́ров

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзелавая або сардэчная размова; абмен думкамі. Гаворка за сталом не ладзілася, як ні стараўся Раман Дзянісавіч ажывіць яе. Хадкевіч. Пісьменнік [Максім Багдановіч] быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працаваў, але і з’яў прыроды. Майхровіч. // Словы, паведамленне, выказванне аднаго з субяседнікаў. Карней і не даслухаў яшчэ Юзікавай гаворкі, а рынуўся адразу ў клуб. Баранавых. — А як авёс наш урадзіўся? Схадзіць бы ў Ліпава пабачыць! Ужо знаюць дзеці, Што то значыць Гаворка дзядзькава такая. Колас.

2. Гукі размовы, якія даносяцца адкуль‑н. З кухні чутна была ажыўленая гаворка. Хадкевіч. Ліпачка ўслухалася ў гаворку і пачула прыглушаны гарачы шэпт начнога госця. Сабаленка. // перан. Перарывісты гул, шум (пра шчабятанне птушак, журчанне вады і пад.). Колькі шуму ў нашым збожжы, Спеву і гаворкі. Колас. Пад бясконцую гаворку — Песню рэек і калёс, Па раўніне, між узгоркаў Пралятае паравоз... Лойка.

3. Чуткі, пагалоска, размова. Пайшла па людзях гаворка пра.. бяду, якая называецца.. страшным словам — блакада. Брыль.

4. Разнавіднасць мясцовага дыялекту, якая ахоплівае адносна невялікую тэрыторыю (вёску, раён). Чэрвеньская гаворка. Гаворкі Случчыны. // Сукупнасць мясцовых дыялектаў якой‑н. мовы, якія маюць агульныя дыялектныя рысы. Паўднёва-заходнія гаворкі беларускай мовы.

5. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову). Турысты разумелі рускую гаворку.

6. Асаблівасці мовы, манера гаварыць, вымаўляць асобныя словы, гукі. Пявучая гаворка. □ Крокі ў Сцяпана Захаравіча шырокія, цвёрдыя, гаворка разважлівая. Гурскі. Па.. гаворцы [Тоні] Заслонаў адразу пазнаў у ёй украінку. Шчарбатаў.

•••

Не можа быць (і) гаворкі гл. магчы.

Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАВО́РКА,

найдрабнейшая адзінка дыялектнай мовы, сродак зносін жыхароў аднаго рэгіёна. Кожная гаворка (на Беларусі, напр., слуцкая, навагрудская, чэрвеньская) уяўляе сабой пэўную сістэму ўзаемазвязаных асаблівасцей: фанетычных, граматычных, лексіка-фразеалагічных, што функцыянуюць як элементы складанага моўнага арганізма. Група або некалькі груп мясц. гаворак, аб’яднаных агульнасцю рыс у фанетыцы, граматычным і лексічным складзе, утвараюць дыялект.

т. 4, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гаво́рка ж

1. (размова) Gespräch n -s, -e, Unterhltung f -, -en;

2. (галасы) Stmmen pl;

3. (чуткі) Gerücht n -s, -e;

4. (разнавіднасць дыялекту) Mndart f -, -en; lokler Dialkt;

5. (асаблівасці мовы, манера гаварыць) (Únter)mndart f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гаво́рка ’размова’ (БРС, Гарэц., Мядзв., Касп., Бяльк.), ’гутарка, размова’ (Яруш., БРС, Нас.), ’гаворка, дыялект’ (БРС, Яруш., Гарэц., Нас., Касп., Шат.), ’пагалоскі, размовы’ (БРС, Бяльк.), ’манера гаварыць, акцэнт мовы’ (Гарэц., Мядзв., Бяльк.). Рус. дыял. (смал., пск.) ’гутарка, размова; погалас, чуткі; манера гаварыць, вымаўленне; гаворка, дыялект; настаўленне, славеснае павучанне’, укр. гові́рка ’вымаўленне, манера гаварыць; дыялект, гутарка, гаварэнне; погалас, плётка’. Усх.-слав. утварэнне ад *govoriti па прасл. мадэлі «дзеяслоўная аснова + суф. *‑ka», якая мела значэнне галоўным чынам nomen actionis (*govorъka). Параўн. балг. падобныя фармацыі (з прэфіксамі) погово́рка, угово́рка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаворка, гутарка, размова; звягня (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нако́нт, прыназ. з Р.

Адносна чаго-н.

Гаворка вялася н. работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяву́чы, -ая, -ае.

Меладычны, падобны на спеў.

Пявучая гаворка.

|| наз. пяву́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)