гавару́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гавару́н гаваруны́
Р. гаваруна́ гаваруно́ў
Д. гаваруну́ гаваруна́м
В. гаваруна́ гаваруно́ў
Т. гаваруно́м гаваруна́мі
М. гаваруне́ гаваруна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гавару́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек, які любіць многа гаварыць.

|| ж. гавару́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ру́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гавару́н, -на́ м., разг. говору́н, красноба́й, балагу́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гавару́н, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. Вясёлы гаварун, жартаўнік, .. [Сяргей Круцель] быў першым майстрам на скокі і ўмеў спець, пабрын[ка]ць на гітары. Лынькоў. // Балбатун, пустаслоў. Ад вулічных гаваруноў адвярнуліся ўсе [калгаснікі]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гавару́н н м разм (балбатун, пустамеля) Schwätzer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гавару́н ’гаварлівы чалавек’ (Янк. III, 17; Бяльк.; Інстр. III, 58). Рус. говору́н ’гаварлівы чалавек, балбатун, балака’, укр. говору́н (Рудніцкі, 667; няма ў Грынч.). Усх.-слав. утварэнне адлюстроўвае прасл. словаўтваральную мадэль *govorunъ (nomen agentis на *‑unъ ад *govoriti ’гаварыць’). Аналагічныя фармацыі з суфіксам ёсць і ў некаторых іншых слав. мовах. Параўн., напр., славен. govorȗn ’хвалько, фразёр’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

говору́н разг. гавару́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́й

‘багач; гаварун, пустамеля’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́й ба́і
Р. ба́я ба́яў
Д. ба́ю ба́ям
В. ба́я ба́яў
Т. ба́ем ба́ямі
М. ба́ю ба́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

бала́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ла́к (разм.).

Вясёлы гаварун, жартаўнік.

Гэта быў адменны весялун і б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гавару́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

Разм. Жан. да гаварун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)