Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гава́нскі гава́нский;
~кая цыга́ра — гава́нская сига́ра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́ванскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гавані, звязаны з ёй. Гаванскае аснашчэнне. Гаванскія рабочыя.
гава́нскі, ‑ая, ‑ае.
У выразах: гаванскі тытунь, гаванская цыгара — сорт тытуню, цыгар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́вань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
Прыбярэжная частка воднай прасторы, укрытая ад ветру, хваляў і цячэнняў месца стаянкі суднаў.
Ціхая г.
|| прым.га́ванскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́ванский(к га́вань)га́ванскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гава́нскийгава́нскі;
гава́нская сига́ра гава́нская цыга́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
hawana
ж.гаванскі тытунь; гаванская сігара;
kolor hawana — светла-карычневы колер
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАЛО́НКІ,
група парод дробных даўгашэрсных дэкар. сабак. Выведзены ў г. Балоння (Італія). У свеце больш вядомыя пад назвай бішоны: вялікі, гаванскі, бішон-фрыз, бішон-ліо і інш. Гадуюцца сабакаводамі-аматарамі ўсюды.
Найб. пашыраны балонкі: мальтыйская (балонскі бішон), выш. ў карку 20—25 см пры масе 3—4 кг (іншы раз да 5 кг), поўсць белая, прамая, шаўкавістая, тонкая; французская (бішон-фрыз), выш. ў карку 20—26 см, поўсць белая, доўгая, мяккая, хвалепадобная або кучаравая з густым падшэрсткам. Ва ўсіх балонак морда карацейшая за чэрап, вушы віслыя, на храстку, канстытуцыя сухая, мускулістая. Сабакі разумныя, рухавыя, даўгавечныя. Гадуюць таксама каляровых балонак, выведзеных у 1950-я г. ў Ленінградзе скрыжаваннем з пекінесамі і тыбецкімі тэр’ерамі, ад якіх яны атрымалі ў спадчыну масць розных адценняў, больш расцягнутае тулава і вышыню да 28 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СТРА РУС ((Castro Ruz) Фідэль) (н. 13.8.1926, г. Маяры, Куба),
кубінскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р права (1949). Камандантэ рэвалюцыі. Скончыў Гаванскіун-т (1949). З пач. 1950-х г.чл. і адзін з лідэраў левага крыла Партыі кубінскага народа («артадоксаў»). У час ваен. дыктатуры Ф.Батысты ўзначаліў няўдалы ўзбр. напад на казармы Манкада ў г. Сант’яга-дэ-Куба (1953); асуджаны на 15 гадоў. Вызвалены паводле амністыі (1955), эмігрыраваў у ЗША, Мексіку. 2.12.1956 на чале атрада з 82 чал. высадзіўся на Кубу і разгарнуў партыз. вайну, якая перарасла ў Кубінскую рэвалюцыю 1959 і прывяла да падзення дыктатуры Батысты. З 1959 галоўнакамандуючы Рэв.ўзбр. сіламі, прэм’ер-міністр Рэв. ўрада Кубы (з 1976), старшыня Дзярж. савета і СМ Кубы. У 1962—65 1-ы сакратар Нац. кіраўніцтва Адзінай партыі сацыяліст. рэвалюцыі Кубы, пасля перайменавання партыі ў Камуніст. партыю Кубы (1965) 1-ы сакратар яе ЦК. У 1979—82 старшыня Руху недалучэння.
Тв.:
Рус. пер — Избр. произв., 1952—1986 гг.М., 1986.
Літ.:
Szulc T. Fidel: A critical portrait. New York, 1986.