віяду́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

|| прым. віяду́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віяду́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. віяду́к віяду́кі
Р. віяду́ка віяду́каў
Д. віяду́ку віяду́кам
В. віяду́к віяду́кі
Т. віяду́кам віяду́камі
М. віяду́ку віяду́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віяду́к м., архит. виаду́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віяду́к, ‑а, м.

Мост над ярам, цяснінай, дарогай.

[Ад лац. via — дарога, duco — вяду.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віядук 3/135

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІЯДУ́К (франц. viaduk ад лац. via дарога + duco вяду),

маставое збудаванне на высокіх апорах пры перасячэнні дарогі з ярамі, цяснінамі, забалочанымі далінамі рэк. Будуецца часам замест высокіх насыпаў, калі іх стварэнне эканамічна або тэхнічна не мэтазгодна. Паступовае нарастанне вышыні апор (часам і памеру пралётаў) адрознівае віядук ад эстакады. Бываюць віядукі каменныя, металічныя, бетонныя, жалезабетонныя, пераважна шматпралётнай арачнай, радзей бэлечнай канструкцыі. Віядукі вядомыя з часоў Стараж. Рыма, дзе іх будавалі па сістэме арак, выкладзеных з буйных каменных блокаў, што надавала ім суровы манум. выгляд (віядукі каля г. Алькантара ў Іспаніі). З канца 19 ст. будуюць пераважна металічныя і жалезабетонныя віядукі. Канструкцыйныя магчымасці новых матэрыялаў і распрацоўка навук. тэорыі мостабудавання далі магчымасць значна зменшыць аб’ём і масу асн. частак збудавання і паўплывалі на ўзнікненне сучасных віядукаў з адкрытымі канструкцыямі (жалезабетонныя віядукі ў г. Нажан на р. Марна, Францыя, віядук Пальчэвера ў Генуі і інш.).

Старажытнарымскі віядук каля г. Алькантара (Іспанія) цераз р. Таха. 109. Рэканструкцыя.

т. 4, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віяду́к м. Viadkt [vi-] m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

віяду́к

(фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду)

мост цераз цясніну, глыбокі яр, дарогу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Віяду́к (БРС). Запазычанне з франц. viaduc праз рус. або польск. мову (Шанскі, 1, В, 91; Крукоўскі, Уплыў, 85; Курс суч., 167).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віяду́к

(фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду)

мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)