Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ві́смут, -ту м., хим., фарм. ви́смут
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́смут, ‑у, М ‑муце, м.
1. Хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал.
2. Лякарства, прыгатаванае з прэпаратаў гэтага элементу.
[Лац. Bismuthum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вісмут 3/102; 8/415 (табл.), 494
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТ (лац. Bismuthum),
Ві, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 83, ат. м. 208,9804. Прыродны мае 1 стабільны ізатоп 209Bi. У зямной кары знаходзіцца 2·10−5 % па масе. Трапляецца ў выглядзе мінералаў (гл.Вісмутавыя руды). Крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал, шчыльн. 9800 кг/м³, tпл 271,4 °C (пры плаўленні памяншаецца ў аб’ёме), tкіп 1564 °C.
Устойлівы ў сухім паветры, пры t вышэй за 1000 °C гарыць (утварае аксід Bi2O3). Раствараецца ў к-тах азотнай і канцэнтраванай сернай (пры награванні). З галагенамі пры 200—250 °C утварае трыгалагеніды (напр., вісмуту хларыд BiCl3), з большасцю металаў пры сплаўленні — інтэрметал. злучэнні вісмутыды (напр., вісмутыды натрыю Na3Bi, магнію Mg3Bi2). Атрымліваюць пры перапрацоўцы пераважна свінцовых руд. Выкарыстоўваецца як кампанент легкаплаўкіх сплаваў (напр., сплаў Вуда), бабітаў, як цепланосьбіт у ядз. рэактарах (расплаў), для вытв-сці пастаянных магнітаў, у прыладах для вымярэння напружанасці магн. поля. Злучэнні вісмуту выкарыстоўваюць у вытв-сці керамікі, фарфору, спец. шкла, як антысептычныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ві́смутм.хім. Wísmut n -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ві́смут
(ням. Wismut)
1) хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал; выкарыстоўваецца для прыгатавання легкаплаўкіх сплаваў;
2) лякарства, прыгатаванае са злучэнняў вісмуту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вісмут ’назва хімічнага элемента’. Запазычана з рус. мовы, куды (пач. XVIII ст.) трапіла з нямецкай. Там першапачаткова (с.-н.-ням.Wesemot) абазначала ’кобальтавыя руды, якія здабываліся ў Саксоніі ў XVI ст.’ < Wiesen ’назва мясцовасці’ + muten ’вырабляць (руду)’, пасля — Wismut ’метал, здабыты ў Візэне’ (Клюге, 866; Шанскі, 1, В, 106).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёдзісты вісмут 2/351
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)