ВІСКО́ЗНАЕ ВАЛАКНО́,

штучнае валакно, якое атрымліваюць з віскозы. Гіграскапічнае, лёгка афарбоўваецца, мае параўнальна нізкую трываласць і зносаўстойлівасць.

Складаецца з гідратцэлюлозы. Віскознае валакно фармуюць «мокрым» спосабам: для асаджэння выкарыстоўваюць водны раствор сернай к-ты, сульфатаў натрыю і цынку. Вырабляюць у выглядзе неперарыўных ніцей (тэкстыльныя і тэхн., пераважна корд) і штапельных валокнаў звычайнай трываласці і мадыфікаваных высокатрывалых (гл. Палінознае валакно).

Выкарыстоўваюць у сумесі з натуральнымі і сінт. валокнамі для вырабу адзежных тканін, трыкатажу. Прамысл. вытв-сць віскознага валакна пачалі у Вялікабрытаніі (1905). У Беларусі вырабляюць віскозны шоўк і штапель (Магілёўскае ВА «Хімвалакно»), віскозныя ніткі, тэкст. і кордавую тканіну (Светлагорскае ВА «Хімвалакно»).

Літ.:

Серков А.Т. Производство вискозных штапельных волокон. М., 1986.

М.Р.Пракапчук.

т. 4, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віско́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. віско́зны віско́зная віско́знае віско́зныя
Р. віско́знага віско́знай
віско́знае
віско́знага віско́зных
Д. віско́знаму віско́знай віско́знаму віско́зным
В. віско́зны (неадуш.)
віско́знага (адуш.)
віско́зную віско́знае віско́зныя (неадуш.)
віско́зных (адуш.)
Т. віско́зным віско́знай
віско́знаю
віско́зным віско́знымі
М. віско́зным віско́знай віско́зным віско́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ацэта́тна-віско́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ацэта́тна-віско́зны ацэта́тна-віско́зная ацэта́тна-віско́знае ацэта́тна-віско́зныя
Р. ацэта́тна-віско́знага ацэта́тна-віско́знай
ацэта́тна-віско́знае
ацэта́тна-віско́знага ацэта́тна-віско́зных
Д. ацэта́тна-віско́знаму ацэта́тна-віско́знай ацэта́тна-віско́знаму ацэта́тна-віско́зным
В. ацэта́тна-віско́зны (неадуш.)
ацэта́тна-віско́знага (адуш.)
ацэта́тна-віско́зную ацэта́тна-віско́знае ацэта́тна-віско́зныя (неадуш.)
ацэта́тна-віско́зных (адуш.)
Т. ацэта́тна-віско́зным ацэта́тна-віско́знай
ацэта́тна-віско́знаю
ацэта́тна-віско́зным ацэта́тна-віско́знымі
М. ацэта́тна-віско́зным ацэта́тна-віско́знай ацэта́тна-віско́зным ацэта́тна-віско́зных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

поліамі́дна-віско́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. поліамі́дна-віско́зны поліамі́дна-віско́зная поліамі́дна-віско́знае поліамі́дна-віско́зныя
Р. поліамі́дна-віско́знага поліамі́дна-віско́знай
поліамі́дна-віско́знае
поліамі́дна-віско́знага поліамі́дна-віско́зных
Д. поліамі́дна-віско́знаму поліамі́дна-віско́знай поліамі́дна-віско́знаму поліамі́дна-віско́зным
В. поліамі́дна-віско́зны (неадуш.)
поліамі́дна-віско́знага (адуш.)
поліамі́дна-віско́зную поліамі́дна-віско́знае поліамі́дна-віско́зныя (неадуш.)
поліамі́дна-віско́зных (адуш.)
Т. поліамі́дна-віско́зным поліамі́дна-віско́знай
поліамі́дна-віско́знаю
поліамі́дна-віско́зным поліамі́дна-віско́знымі
М. поліамі́дна-віско́зным поліамі́дна-віско́знай поліамі́дна-віско́зным поліамі́дна-віско́зных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

віско́за, -ы, ж.

1. Студзяністая клейкая цэлюлозная маса, з якой вырабляецца штучны шоўк, цэлафан і пад.

2. Штучны шоўк.

|| прым. віско́зны, -ая, -ае.

Віскознае валакно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГІДРАТЦЭЛЮЛО́ЗА,

структурная мадыфікацыя цэлюлозы. Цвёрдае рэчыва белага колеру. У адрозненне ад прыроднай цэлюлозы (з якой яе атрымліваюць) лепш раствараецца ў шчолачах, афарбоўваецца, больш гіграскапічная і рэакцыйназдольная ў водных растворах. З гідратцэлюлозы складаюцца віскознае валакно, медна-аміячныя валокны, вытв-сць якіх уключае стадыю пераводу цэлюлозы ў гідратцэлюлозу (напр., асаджэннем з раствору, мех. разломам).

т. 5, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

палатно́, -а́, мн.о́тны, -аў, -лацён іо́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАЛО́КНЫ ХІМІ́ЧНЫЯ,

валокны, якія фармуюць з раствораў ці расплаваў палімераў. Падзяляюцца на сінт.сінт. палімераў, напр., поліамідныя валокны, поліэфірныя валокны, поліакрыланітрыльныя валокны) і штучныя (з прыродных палімераў, пераважна з цэлюлозы і яе эфіраў — ацэтатнае валакно, віскознае валакно, медна-аміячныя валокны).

Выпускаюць у выглядзе монаніткі, штапельнага валакна ці пучка з многіх тонкіх і доўгіх валокнаў, злучаных пры дапамозе кручэння. Вытворчы працэс складаецца з 3 стадый: падрыхтоўка прадзільных расплаваў ці раствораў; фармаванне — працісканне расплаву (раствору) праз тонкія адтуліны фільеры ў асяроддзе, якое выклікае зацвердзяванне валокнаў у халодным ці гарачым паветры («сухі» спосаб) ці спец. растворы («мокры» спосаб) з далейшым арыентацыйным выцягваннем у 3—10 разоў і тэрмафіксацыяй для павышэння трываласці; апрацоўка валокнаў рознымі тэкстыльна-дапаможнымі рэчывамі.

Выкарыстоўваюць для вытв-сці тканін рознага прызначэння, штучнага футра, дывановых і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, рыбалоўных сетак. У Беларусі штучныя валокны вырабляюць на Магілёўскім і Светлагорскім ВА «Хімвалакно», сінтэтычныя — на Наваполацкім ВА «Палімір» і Гродзенскім ВА «Хімвалакно».

Літ.:

Папков С.П. Теоретические основы производства химических волокон. М., 1990;

Цебренко М.В. Ультратонкие синтетические волокна. М., 1991.

М.Р.Пракапчук.

т. 3, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)