віры́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; незак.

Тое, што і віраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віры́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. віры́ць віра́ць
Прошлы час
м. віры́ў віры́лі
ж. віры́ла
н. віры́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віры́ць, ‑рыць; незак.

Тое, што і віраваць. І ўспенена рэкі вірылі ў буйных разлівах вясновых. Рудкоўскі. А на дварэ ўжо вірыў натоўп. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віры́ць гл. віраваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вірава́ць и віры́ць несов.

1. крути́ть;

2. бурли́ть;

жыццё віру́е вако́л — жизнь бурли́т круго́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Вірыць, ст.-бел. вирити, вирить ’абвінавачваць’ (Гарб.). Дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑it‑i ад ві́ра2 (гл.).

Віры́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’; ’бурліць, кіпець, вірыцца’ (БРС, КТС). Польск. уст. wirzyć się ’віраваць’, чэш. vířiti ’кружыцца, узнімацца, віраваць’, славац. víriť ’кружыцца’, víriť sa ’кружыцца (пра снег, ваду, паветра)’. Утворана ад вір1 пры дапамозе суф. ‑it‑i.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завіры́ць, ‑рыць; зак.

Пачаць вірыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. віраваць (вірыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вірлі́ць, ‑ліць; незак.

Разм. Тое, што і віраваць (вірыць). Далёка ўнізе вірліла, пенілася рака. Лынькоў. Але жыццё Вірліць пайшло іначай І старадаўшчыну Забрала ў палон. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паво́ры ’пакручаны, пагнуты’ (ТС). Да вірыць (гл.) з аблаутам у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)