Вінтавая лінія 3/97

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вінтавая пішчаль 3/98

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вінтавая паверхня 3/97; 9/75

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНТАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,

зубчастая перадача вінтавымі коламі, восі якіх перакрыжоўваюцца пад рознымі вугламі. Дае магчымасць перадаваць вярчэнне ад аднаго вала некалькім іншым. У сувязі з кропкавым кантактам зубоў і значным слізганнем у зачэпцы вінтавая перадача хутка зношваецца і можа зашчамляцца, таму выкарыстоўваецца пераважна ў прыладах.

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНТАВА́Я ПАВЕ́РХНЯ,

паверхня, якая апісваецца лініяй, што аварочваецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Вінтавая паверхня, якая апісваецца прамой, наз. гелікоідам. Уласцівасць усякай вінтавой паверхні перамяшчацца па самой сабе выкарыстоўваецца ў тэхніцы (напр., для стварэння чарвячных перадач).

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНТАВА́Я ЛІ́НІЯ,

прасторавая крывая, якая апісваецца пунктам, што абарочваецца з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол нерухомай восі і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Бывае цыліндрычная (размяшчаецца на паверхні круглага цыліндра) і канічная (размяшчаецца на паверхні круглага конуса). Вінтавая лінія перасякае ўсе ўтваральныя цыліндра (конуса) пад аднолькавым вуглом. Уласцівасць вінтавой лініі перамяшчацца па самой сабе без змены формы выкарыстоўваецца ў тэхніцы для стварэння рознага роду вінтоў.

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. нарэзаць.

2. Вінтавая разьба, якая робіцца звонку або ўнутры прадмета.

Вінтавая н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заціска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Прыстасаванне для заціскання. Вінтавая заціскачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінтавы́ тэх. Schruben-;

вінтавая перада́ча Schrubengetriebe n -s -;

вінтава́я спружы́на Schrubenfeder f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вінтавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вінтавы́ вінтава́я вінтаво́е вінтавы́я
Р. вінтаво́га вінтаво́й
вінтаво́е
вінтаво́га вінтавы́х
Д. вінтаво́му вінтаво́й вінтаво́му вінтавы́м
В. вінтавы́ (неадуш.)
вінтаво́га (адуш.)
вінтаву́ю вінтаво́е вінтавы́я (неадуш.)
вінтавы́х (адуш.)
Т. вінтавы́м вінтаво́й
вінтаво́ю
вінтавы́м вінтавы́мі
М. вінтавы́м вінтаво́й вінтавы́м вінтавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)