вілю́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вілю́жны вілю́жная вілю́жнае вілю́жныя
Р. вілю́жнага вілю́жнай
вілю́жнае
вілю́жнага вілю́жных
Д. вілю́жнаму вілю́жнай вілю́жнаму вілю́жным
В. вілю́жны (неадуш.)
вілю́жнага (адуш.)
вілю́жную вілю́жнае вілю́жныя (неадуш.)
вілю́жных (адуш.)
Т. вілю́жным вілю́жнай
вілю́жнаю
вілю́жным вілю́жнымі
М. вілю́жным вілю́жнай вілю́жным вілю́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вілю́жны обл. изви́листый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вілю́жны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Звілісты. Паша часць на світанні асядлала невялічкую вілюжную шашу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілю́жына ’звіліна’ (КТС, БРС), утворана пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑іна ад вілюга1 (гл.). Сюды ж вілю́жны ’звілісты’, вілюжыны, вілюжыць КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)