візі́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. візі́рны візі́рная візі́рнае візі́рныя
Р. візі́рнага візі́рнай
візі́рнае
візі́рнага візі́рных
Д. візі́рнаму візі́рнай візі́рнаму візі́рным
В. візі́рны (неадуш.)
візі́рнага (адуш.)
візі́рную візі́рнае візі́рныя (неадуш.)
візі́рных (адуш.)
Т. візі́рным візі́рнай
візі́рнаю
візі́рным візі́рнымі
М. візі́рным візі́рнай візі́рным візі́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

візі́рны спец. визи́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

візі́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да візіра ​1. Візірная лінейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візі́р¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Прыбор для візіравання; відашукальнік.

2. Частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай.

|| прым. візі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

визи́рный візі́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НІВЕЛІ́Р (ад франц. niveler выраўноўваць),

геадэзічная прылада для вызначэння перавышэнняў пры геаметрычным нівеліраванні. Паводле дакладнасці Н. падзяляюць на высокадакладныя, дакладныя і тэхнічныя. Канструктыўна адрозніваюць Н. оптыка-мех. і лазерныя. Асн. ч. оптыка-механічных Н. — зрокавая труба, цыліндрычны ватэрпас (аптычны кампенсатар) для прывядзення візірнай восі ў гарыз. становішча і падстаўка. Лазерныя Н. дадаткова маюць аптычны квантавы генератар, які выпрацоўвае візірны лазерны прамень. Існуюць таксама Н. з аўтам. апрацоўкай інфармацыі на ЭВМ. Гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты.

П.​П.​Явід.

т. 11, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫМЯРА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,

сродкі вымярэння, якія даюць магчымасць непасрэдна адлічваць (рэгістраваць) значэнне велічыні, што вымяраецца.

Паводле прызначэння падзяляюцца на электравымяральныя прылады, цеплатэхнічныя прылады, метэаралагічныя прылады, гідралагічныя прылады, актынаметрычныя (актынометры, піргеліёметры, альбедометры, балансамеры), астранамічныя інструменты і прылады, геадэзічныя прылады і інструменты, акустычныя (фазометры, шумамеры, акустычныя інтэрферометры і інш.), метралагічныя (эталонныя) прылады для градуіроўкі і праверкі рабочых вымяральных прылад (напр., квантавы гадзіннік, гл. таксама Метралогія), прылады для вымярэння часу (гадзіннік, гадзіннік астранамічны), вуглавых і лінейных скарасцей і паскарэнняў (акселерометры, тахометры, спідометры), радыётэхн. вымяральныя прылады (асцылограф, частатамер і інш.), спец. прылады (авіяцыйныя, карабельныя і інш., напр., вышынямер, гіракомпас). Пашыраны і камбінаваныя вымяральныя прылады, якія вымяраюць некалькі велічынь (ампервальтомметр і інш.). Паводле формы атрымання інфармацыі вымяральныя прылады бываюць аналагавыя (значэнне велічыні паказваецца на шкале) і лічбавыя (на спец. індыкатары), з візуальным адлічваннем і самапісныя (барографы, тэрмографы, індыкатары ціску, лічбавыя друкавальныя хранографы). Пашыраны інтэгральныя вымяральныя прылады, якія даюць сумарнае значэнне велічыні за пэўны час (напр., лічыльнікі электрычныя, расхадамеры). Адрозніваюць таксама вымяральныя прылады аўтаматычныя і ручнога кіравання. Найб. пашыраны вымяральныя прылады прамога дзеяння (прамога пераўтварэння) і прылады параўнання, у якіх велічыня, што вымяраецца, параўноўваецца з адпаведнай мерай (вагі, патэнцыёметры).

У.​М.​Сацута.

Вымяральныя прылады: 1 — прамога дзеяння (спружынныя вагі); 2 — параўнання (рычажныя вагі).
Да арт. Вымяральныя прылады. Вымяральны мікраскоп: 1 — асвятляльнік; 2 — акулярная галоўка; 3 — візірны мікраскоп; 4 — паваротны стол; 5, 6 — вінты перамяшчэння паваротнага стала.

т. 4, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)