Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Відыкон 8/378 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЫКО́Н,
пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны; перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зарадаў. Працуе на аснове ўнутр.фотаэфекту. Мае паўпразрыстую мішэнь з паўправадніковых матэрыялаў, на якую праектуецца аптычны відарыс, што пераўтвараецца відыконам у відэасігнал (для патрэб каляровага тэлебачання створаны разнавіднасці відыкона: кадміконы, плюмбіконы і інш.). Характарызуецца высокай адчувальнасцю і малымі ўласнымі шумамі. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных камерах, відэатэлефонах, рэнтгенатэлевізійных сістэмах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
відыко́н
[ад лац. vid(ere) = бачыць + гр. eikon = адлюстраванне]
перадавальная тэлевізійная трубка, якая дзейнічае ў залежнасці ад змены электрычнага супраціўлення фотаадчувальнага слоя пад уплывам святла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІКАНАСКО́П (ад грэч. eikōn выява, відарыс + скоп),
пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны (відэасігнал); адна з першых перадавальных тэлевізійных трубак з назапашваннем эл. зарадаў. Заменены на больш дасканалыя пераўтваральнікі — відыкон, суперартыкон, ПЗС-матрыцы і інш.