віва́рый

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. віва́рый віва́рыі
Р. віва́рыя віва́рыяў
Д. віва́рыю віва́рыям
В. віва́рый віва́рыі
Т. віва́рыем віва́рыямі
М. віва́рыі віва́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віва́рый м., спец. вива́рий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віва́рый, ‑я, м.

Спецыяльнае памяшканне для ўтрымання паддоследных жывёлін.

[Лац. vivarium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІВА́РЫЙ (лац. vivarium ад vivus жывы),

памяшканне для ўтрымання лабараторных жывёл (мышэй, пацукоў, марскіх свінак, трусоў, хамякоў, катоў, сабак і інш.), якіх выкарыстоўваюць у эксперыментах. Бывае спецыялізаваны (напр., малпоўня) або комплексны. Уключае памяшканне для прыёму жывёл, каранціннае аддзяленне, пакоі для ўтрымання жывёл, маніпуляцыйную, аперацыйную, вет.-дыягнастычны кабінет, кухню, памяшканне для прыёму і утылізацыі трупаў, душавыя і інш. Пры вывучэнні асабліва небяспечных інфекцый віварый абсталёўваецца санпрапускніком.

т. 4, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віва́рый

(лац. vivarium = звярынец)

спецыяльнае памяшканне для ўтрымання паддоследных жывёл; разнавіднасці віварыя — інсектарый, тэрарый і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Віва́рый ’спецыяльнае памяшканне для ўтрымання падвопытных жывёлін’ (КТС, БРС). Укр. віварый, рус. виварий, польск. wiwarium і г. д. Паходзіць з познелац. vīvārium ’звярынец’ (праз рус. мову).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вива́рий спец. віва́рый, -рыя м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wiwarium

н. віварый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)