вярця́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вярця́чка вярця́чкі
Р. вярця́чкі вярця́чак
Д. вярця́чцы вярця́чкам
В. вярця́чку вярця́чак
Т. вярця́чкай
вярця́чкаю
вярця́чкамі
М. вярця́чцы вярця́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вярця́чка1 ’вадзяная казяўка, Gerinus natator’ (ветк., Мат. Гом.), укр., рус. вертя́чка ’вадзяны жук з сям. Gyrinidae’. Утворана ад вярцець і суф. ‑ʼачк‑а (< ‑ʼakjьk‑a). Аналагічна, паводле ўласцівасці, утвараецца найменне казяўкі ў чэш. vírník ці славац. krútňavec ’тс’.

Вярця́чка2 ’глісная хвароба, матыліца, цэнуроз жывёл’ (КТС), укр., рус. вертячка ’тс’. Да вярцець (гл.); суф. ‑ачк‑а абазначае працэс дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)