Вярхоўная распарадчая камісія 1/280

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯРХО́ЎНАЯ РАСПАРА́ДЧАЯ КАМІ́СІЯ па ахове дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою,

часовы надзвычайны орган дзярж. улады ў Рас. імперыі ў лют.жн. 1880. Засн. ва ўмовах рэальнай пагрозы жыццю імператара Аляксандра II з боку рэвалюцыянераў (замах, учынены 5.2.1880 С.М.Халтурыным). Гал. задача — аб’яднанне ўсіх карных органаў для барацьбы з рэв. рухам. Вяла расследаванне па справах аб паліт. злачынствах у Пецярбургу і навакольнай мясцовасці, ажыццяўляла нагляд за такімі справамі ў Расіі. Усяго праведзены 5 пасяджэнняў. Камісіі часова падпарадкоўваліся Трэцяе аддзяленне і Корпус жандараў. Членамі Вярхоўнай распарадчай камісіі былі М.Т.Лорыс-Мелікаў (гал. начальнік), К.П.Пабеданосцаў, нач. штаба Пецярбургскай ваен. акругі ген. А.​К.​Імерэцінскі, сенатары М.​Е.​Кавалеўскі, І.​І.​Шамшын і П.​А.​Маркаў, ген.-маёр світы М.​І.​Бацьянаў і інш. (усяго 11 чал.). Скасавана па ініцыятыве Лорыс-Мелікава.

Літ.:

Зайончковский П.А. Кризис самодержавия на рубеже 1870—1880-х гг. М., 1964. С. 148—229.

т. 4, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цары́зм, -у, м.

Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць цару; манархія.

|| прым. цары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсалюты́зм, -у, м.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада цалкам належыць самадзяржаўнаму манарху; неабмежаваная манархія.

|| прым. абсалюты́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улада́рства, -а, н.

1. Вярхоўная ўлада, панаванне.

2. Нерухомая маёмасць, якой валодаюць як уласнасцю; уладанне (у 2 знач.).

Аб’ехаць сваё ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дала́й-ла́ма, ‑ы, м.

Вярхоўная ўрадавая і духоўная асоба ў Тыбеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярхо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вярхо́ўны вярхо́ўная вярхо́ўнае вярхо́ўныя
Р. вярхо́ўнага вярхо́ўнай
вярхо́ўнае
вярхо́ўнага вярхо́ўных
Д. вярхо́ўнаму вярхо́ўнай вярхо́ўнаму вярхо́ўным
В. вярхо́ўны (неадуш.)
вярхо́ўнага (адуш.)
вярхо́ўную вярхо́ўнае вярхо́ўныя (неадуш.)
вярхо́ўных (адуш.)
Т. вярхо́ўным вярхо́ўнай
вярхо́ўнаю
вярхо́ўным вярхо́ўнымі
М. вярхо́ўным вярхо́ўнай вярхо́ўным вярхо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абсалюты́зм, ‑у, м.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада неабмежавана належыць адной асобе; самадзяржаўе, абсалютная манархія.

[Ад лац. absolutus — самастойны; фр. absolutisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

supremacy [s(j)u:ˈpreməsi] n.

1. (over) перава́га;

technological supremacy тэхні́чная перава́га

2. вяршэ́нства, панава́нне, вярхо́ўная ўла́да; супрэма́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАРТАКРА́ТЫЯ,

1) палітычны лад, пры якім вярхоўная паліт. і заканадаўчая ўлада, выканаўчыя органы і кіраванне гаспадаркай належаць і падпарадкоўваюцца адзінай партыі, якую, як лічыцца, падтрымлівае ўвесь народ.

2) Вузкі слой парт. бюракратыі, якая фактычна сканцэнтроўвае ў сваіх руках уладу ў партыі і ў краіне.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)