вя́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вязаная рэч (кофта, світар і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і вязка (у 2 знач.).

|| прым. вяза́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вя́занка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Вя́занка
Р. Вя́занкі
Д. Вя́занцы
В. Вя́занку
Т. Вя́занкай
Вя́занкаю
М. Вя́занцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вя́занка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вя́занка вя́занкі
Р. вя́занкі вя́занак
Д. вя́занцы вя́занкам
В. вя́занку вя́занкі
Т. вя́занкай
вя́занкаю
вя́занкамі
М. вя́занцы вя́занках

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вяза́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вяза́нка вяза́нкі
Р. вяза́нкі вяза́нак
Д. вяза́нцы вяза́нкам
В. вяза́нку вяза́нкі
Т. вяза́нкай
вяза́нкаю
вяза́нкамі
М. вяза́нцы вяза́нках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вяза́нка ж. вя́зка, -кі ж.; вяза́нка, -кі ж., звя́зак, -зка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяза́нка ж., см. вя́зка 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Вязаная рэч (кофта, світэр і пад.). Убачыўшы Кузьму, Насця затраслася ад радасці, а калі пабачыла падарунак, чырвоную вязанку, то і шчокі яе зачырванеліся, як тая кофтачка. Колас.

вяза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і вязка (у 3 знач.). Жанчына з той хаты на выгане несла з лесу вязанку сухога галля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ВЯЗА́НКА»,

бел. народны танец. Фігуры разнастайных полек («Полька з падскокам», «Полька дробная», «Полька бабская», «Полька ўпрысюды», «Полька на загонах», «Вуж», «Мяцеліца») у ім як бы звязваюцца паміж сабой жарт. прыпеўкамі. Муз. памер 24. Тэмп хуткі. Зафіксавана ў 1940-я г. ў Ланскім с/с Нясвіжскага р-на, увайшла ў рэпертуар танц. калектываў Беларусі.

Л.К.Алексютовіч.

т. 4, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вяза́нка ж. Bund n -(e)s, -e, Bündel n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)