вя́завыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. вя́завыя
Р. вя́завых
Д. вя́завым
В. вя́завыя
Т. вя́завымі
М. вя́завых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вя́завыя сущ., мн., бот. вя́зовые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вязавыя (сям. раслін) 3/218

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вя́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вя́завы вя́завая вя́завае вя́завыя
Р. вя́завага вя́завай
вя́завае
вя́завага вя́завых
Д. вя́заваму вя́завай вя́заваму вя́завым
В. вя́завы (неадуш.)
вя́завага (адуш.)
вя́завую вя́завае вя́завыя (неадуш.)
вя́завых (адуш.)
Т. вя́завым вя́завай
вя́заваю
вя́завым вя́завымі
М. вя́завым вя́завай вя́завым вя́завых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вя́зовые мн., сущ., бот. вя́завыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́завы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вяза (у 1 знач.). // Зроблены з вязу.

2. у знач. наз. вя́завыя, ‑ых. Сямейства лісцевых дрэў і кустоў; ільмовыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́ПАВЫЯ ЛЯСЫ́, ліпнякі,

фармацыя шыракалістых лясоў, у якіх пераважае ліпа. На Беларусі ўтвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых лясоў. Займаюць багатыя, добра дрэніраваныя, гумусаваныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя глебы. Пл. 0,03%. Адрозніваюць 5 тыпаў Л.л.: кіслічны, сніткавы, крапіўны, папарацевы і чарнічны. Дрэвастоі складаюцца з некалькіх ярусаў. 1-ы ярус (акрамя ліпы): асіна, бяроза (павіслая і пушыстая), вольха чорная, граб, дуб, елка, клён, ясень; 2-і — вязавыя, елка, граб, клён. Падлесак добра развіты (крушына ломкая, ляшчына, парэчкі, рабіна, чаромха і інш.). Высокапрадукцыйныя, маюць ахоўнае, гідралагічнае і прамысл. значэнне, каштоўныя меданосныя плантацыі.

Ліпавыя лясы: 1 — вясной; 2 — восенню.

т. 9, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)