вя́жучы, -ая, -ае.

Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

Вяжучыя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́жучы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вя́жучы вя́жучая вя́жучае вя́жучыя
Р. вя́жучага вя́жучай
вя́жучае
вя́жучага вя́жучых
Д. вя́жучаму вя́жучай вя́жучаму вя́жучым
В. вя́жучы (неадуш.) вя́жучую вя́жучае вя́жучыя (неадуш.)
Т. вя́жучым вя́жучай
вя́жучаю
вя́жучым вя́жучымі
М. вя́жучым вя́жучай вя́жучым вя́жучых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вя́жучы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вя́жучы вя́жучая вя́жучае вя́жучыя
Р. вя́жучага вя́жучай
вя́жучае
вя́жучага вя́жучых
Д. вя́жучаму вя́жучай вя́жучаму вя́жучым
В. вя́жучы (неадуш.) вя́жучую вя́жучае вя́жучыя (неадуш.)
Т. вя́жучым вя́жучай
вя́жучаю
вя́жучым вя́жучымі
М. вя́жучым вя́жучай вя́жучым вя́жучых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вя́жучы прил. вя́жущий;

~чае рэ́чыва — вя́жущее вещество́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́жучы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы.

2. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад вязаць. Прыгонныя спяваюць жнеі, чужыя вяжучы снапы. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксерафо́рм, -у, м.

Жоўты парашок, вяжучы і антысептычны сродак вонкавага прымянення.

|| прым. ксерафо́рмны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

astringent1 [əˈstrɪndʒənt] n. вя́жучы сро́дак (пра ласьён, лекі і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вяза́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вяжу́ вя́жам
2-я ас. вя́жаш вя́жаце
3-я ас. вя́жа вя́жуць
Прошлы час
м. вяза́ў вяза́лі
ж. вяза́ла
н. вяза́ла
Загадны лад
2-я ас. вяжы́ вяжы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вя́жучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алеба́стр, ‑у, м.

1. Празрысты дробназярністы гіпсавы камень, які ўжываецца для арнаментных вырабаў.

2. Абпалены і размолаты белы гіпс, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве як вяжучы матэрыял.

[Грэч. alábastros, ад назвы горада ў Егіпце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́ўкі

1. (вяжучы, аскомісты) herb bißend;

2. (дым) bißend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)