вы́шыць, -шыю, -шыеш, -шые; -шыты; зак., што.

1. Вышываннем зрабіць на чым-н. узор, малюнак, адлюстраванне і пад.

В. партрэт.

В. узор на рукаве.

2. Аздобіць вышыўкай (тканіну, скуру і пад.).

В. сукенку.

|| незак. вышыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вышыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́шыю вы́шыем
2-я ас. вы́шыеш вы́шыеце
3-я ас. вы́шые вы́шыюць
Прошлы час
м. вы́шыў вы́шылі
ж. вы́шыла
н. вы́шыла
Загадны лад
2-я ас. вы́шый вы́шыйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́шыць сов. вы́шить; (украсить что-л. вышивкой — ещё) расши́ть;

в. узор — вы́шить узо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шыць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

Зрабіць узор, малюнак і пад. вышываннем. Вышыць партрэт. // Аздобіць вышыўкай. Вышыць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шыць гл. вышываць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

*Вы́шыць, вы́шыты ’сплесці (скрынку з саломы)’ (драг., Выг. дыс.). Гл. шыць. У семантычных адносінах параўн. укр. пошива́ти ’крыць страху саломай’, польск. poszyć, чэш. poši(va)ti, серб.-харв. pòšiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вышыва́нне, -я, н.

1. гл. вышыць.

2. Тое, што вышыта або вышываецца.

Прыгожае в. на падушках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шить сов. вы́шыць, мног. павышыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гафтаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Вышыць гафтам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)