выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. выцягнуцца.

2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем.

Конь аж выцягваўся ў аглоблях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выця́гвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выця́гваюся выця́гваемся
2-я ас. выця́гваешся выця́гваецеся
3-я ас. выця́гваецца выця́гваюцца
Прошлы час
м. выця́гваўся выця́гваліся
ж. выця́гвалася
н. выця́гвалася
Загадны лад
2-я ас. выця́гвайся выця́гвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час выця́гваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выця́гвацца несов.

1. выдёргиваться;

2. (увеличиваться в длину) вытя́гиваться;

3. разг. (расти) вытя́гиваться;

4. (распростираться) растя́гиваться;

5. (выпрямляться) вытя́гиваться;

6. (располагаться по одной линии) вытя́гиваться;

7. разг. (выходить с трудом) выбреда́ть, выполза́ть;

1-7 см. вы́цягнуцца;

8. разг. напряга́ться;

конь ~ваўся, выво́зячы воз — конь напряга́лся, вывозя́ воз;

9. страд. выдёргиваться; выдвига́ться; выта́скиваться; вынима́ться; извлека́ться; вытя́гиваться; протя́гиваться; тащи́ться; см. выця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выцягнуцца.

2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем. Конь аж выцягваўся ў аглоблях.

3. Зал. да выцягваць (гл. выцягнуць у 1–9, 11, 12 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цягнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху; вышмаргнуцца.

Выцягнулася нітка з іголкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.

Агонь выцягнуўся доўгай паласой.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.

Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.

4. Вырасці, стаць высокім.

Хлопчык за лета выцягнуўся.

5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.

В. на канапе.

6. Стаць прама, выпраміцца.

В. перад камандзірам.

|| незак. выця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выта́скиваться страд. выця́гвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытя́гиваться возвр., страд. выця́гвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вывола́киваться возвр., страд. вывалака́цца, вывала́квацца; выця́гвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

извлека́ться

1. выця́гвацца; выма́цца; см. извле́чься;

2. страд. дастава́цца, выця́гвацца; выма́цца; выбіра́цца; здабыва́цца; атры́млівацца; см. извлека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wyciągać się

незак. выцягвацца, расцягвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)