Вытворчыя адносіны 1/123, 523, 524; 2/72, 478, 499; 3/206, 207—208, 493, 594, 597, 599; 8/58, 538, 571; 9/389; 10/24, 26, 463
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧЫЯ ФО́НДЫ,
асобасныя, рукатворныя і прыродныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца ў вытв. працэсе для вырабу матэрыяльных і духоўных даброт. Да асобасных рэсурсаў адносіцца талент вытворцаў (у вузкім сэнсе рабочая сіла), элементамі якога з’яўляюцца інфармацыя, веды, уменні і навыкі; да рукатворных — пабудовы, збудаванні, машыны, абсталяванне, інструменты і механізмы, сродкі транспарту, сувязі, рабочая жывёла і інш.; да прыродных — зямля, яе нетры, клімат і да т.п. Вытворчыя фонды разглядаюць з трох бакоў. З боку паводзін суб’ектаў гаспадарання вытворчыя фонды — гэта рэсурсы, якія выклікаюць пэўную рэакцыю адасобленага суб’екта гаспадарання ў адносінах да ізаляванага запасу спажывальных даброт. З боку функцыянавання эканам. сістэмы — гэта тыя рэсурсы, якія ўжо выступаюць у якасці фактараў вытв-сці — спажывальных даброт і падзяляюцца на ўмовы, сродкі і прадметы працы. Паводле характару перанясення вартасці на ствараемы прадукт вытворчыя фонды падзяляюцца на асноўныя і абаротныя. Паводле матэрыяльна-рэчавага складу яны падзяляюцца на асобасныя і рэчаўныя. Гэты падзел мае істотнае значэнне для выяўлення тэхнічнай, вартаснай і арганічнай пабудовы вытворчых фондаў, дынамікі развіцця вытв-сці і эканам. сістэмы. Вытворчыя фонды Беларусі без уліку вартасці зямлі, нетраў, лясоў і таленту вытворцаў склалі ў 1990 105,7 млрд. руб., у т. л. асноўныя вытворчыя фонды 72,3 млрд., абаротныя 33,4 млрд. руб.; у 1994 адпаведна — 320 655, 307 338 і 13 317 млрд. руб., у фактычных цэнах.
т. 4, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧЫЯ АДНО́СІНЫ,
сістэма рэальных узаемадзеянняў паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, размеркавання, абмену і спажывання матэрыяльных даброт; сац.-эканам. форма развіцця прадукц. сіл; неад’емны бок любога спосабу вытв-сці. Асновай вытворчых адносін з’яўляюцца формы ўласнасці на сродкі вытв-сці, якія характарызуюць адпаведны гіст. спосаб прысваення людзьмі ствараемых даброт, злучэння вытворцаў са сродкамі вытв-сці. Вядучай і вызначальнай ступенню з’яўляецца ўласна вытв-сць. Вытворчыя адносіны праяўляюцца як эканам. інтарэсы ўсіх удзельнікаў, суб’ектаў грамадскай вытв-сці, як галоўны стымул развіцця вытв-сці, прадукц. сіл і прадукцыйнасці працы. У працэсе грамадскай вытворчасці вытворчыя адносіны відазмяняюцца, удасканальваюцца. Кожная сістэма вытворчых адносін мае гіст. характар. На змену аджылай сістэме прыходзіць новая, якая параджаецца папярэдняй. Кожны цыкл вытворчых адносін абумоўлены развіццём прадукц. сіл і абвастрэннем супярэчнасцей паміж імі і вытворчымі адносінамі, у сістэме якіх узнікаюць пераходныя формы, спалучаюцца папярэднія, аджываючыя і новыя, што нараджаюцца (напр., у прыгонных адносінах спалучаюцца паншчына і аброк, адработачная рэнта і рэнта прадуктамі і нават грашовая рэнта; акцыянерны капітал і манапалістычны капітал ва ўмовах капіталізму ўтвараюць пераходныя да сацыялізму эканам. формы). Новыя вытворчыя адносіны, як правіла, адпавядаюць прыродзе больш развітых прадукцыйных сіл. Сукупнасць вытворчых адносін складае эканам. базіс грамадства, які спараджае адпаведную надбудову — маральныя, навук., прававыя, маст. погляды і адпаведныя ім установы, што садзейнічаюць развіццю і ўмацаванню эканам. базісу. Вытворчыя адносіны — аб’ект эканам. палітыкі грамадства, якое праз дзярж. ўладу ўздзейнічае на вытв-сць, больш-менш адэкватна выкарыстоўвае тэарэт. палажэнні паліт. эканоміі, пераводзячы іх на мову сац.-паліт. дзеяння мас, народа.
С.Я.Янчанка.
т. 4, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСНО́ЎНЫЯ ВЫТВО́РЧЫЯ ФО́НДЫ,
сукупнасць сродкаў сацыяліст. вытворчасці, якія ўдзельнічаюць у вытв. цыклах і паступова, часткамі, па меры зношвання, пераносяць сваю вартасць на створаны прадукт; аснова матэрыяльна-тэхн. базы краіны. Уключаюць будынкі, збудаванні, абсталяванне, машыны, інструмент, вытв., гасп. інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, шматгадовыя пасадкі і інш. асн. фонды. У залежнасці ад ролі ў вытв. працэсе падзяляюцца на актыўныя (рабочыя машыны і абсталяванне, прылады, інструменты і інш.) і пасіўныя (будынкі, збудаванні, перадатачныя механізмы і гэтак далей). Суадносіны актыўных і пасіўных элементаў з агульнай вартасці асноўных вытворчых фондаў характарызуюць іх відавую (тэхнал.) структуру. Асноўныя вытворчыя фонды ўлічваюць у натуральным і вартасным (грашовым) выражэнні; ацэньваюць па першапачатковай, адноўленай і рэшткавай вартасці. У рыначнай эканоміцы Асноўныя вытворчыя фонды — асноўны капітал.
М.І.Платніцкі.
т. 2, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вытво́рчы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вытво́рчы |
вытво́рчая |
вытво́рчае |
вытво́рчыя |
| Р. |
вытво́рчага |
вытво́рчай вытво́рчае |
вытво́рчага |
вытво́рчых |
| Д. |
вытво́рчаму |
вытво́рчай |
вытво́рчаму |
вытво́рчым |
| В. |
вытво́рчы (неадуш.) вытво́рчага (адуш.) |
вытво́рчую |
вытво́рчае |
вытво́рчыя (неадуш.) вытво́рчых (адуш.) |
| Т. |
вытво́рчым |
вытво́рчай вытво́рчаю |
вытво́рчым |
вытво́рчымі |
| М. |
вытво́рчым |
вытво́рчай |
вытво́рчым |
вытво́рчых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
произво́дственный вытво́рчы;
произво́дственные отноше́ния вытво́рчыя адно́сіны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лабарато́рна-вытво́рчы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лабарато́рна-вытво́рчы |
лабарато́рна-вытво́рчая |
лабарато́рна-вытво́рчае |
лабарато́рна-вытво́рчыя |
| Р. |
лабарато́рна-вытво́рчага |
лабарато́рна-вытво́рчай лабарато́рна-вытво́рчае |
лабарато́рна-вытво́рчага |
лабарато́рна-вытво́рчых |
| Д. |
лабарато́рна-вытво́рчаму |
лабарато́рна-вытво́рчай |
лабарато́рна-вытво́рчаму |
лабарато́рна-вытво́рчым |
| В. |
лабарато́рна-вытво́рчы лабарато́рна-вытво́рчага |
лабарато́рна-вытво́рчую |
лабарато́рна-вытво́рчае |
лабарато́рна-вытво́рчыя |
| Т. |
лабарато́рна-вытво́рчым |
лабарато́рна-вытво́рчай лабарато́рна-вытво́рчаю |
лабарато́рна-вытво́рчым |
лабарато́рна-вытво́рчымі |
| М. |
лабарато́рна-вытво́рчым |
лабарато́рна-вытво́рчай |
лабарато́рна-вытво́рчым |
лабарато́рна-вытво́рчых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пла́нава-вытво́рчы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пла́нава-вытво́рчы |
пла́нава-вытво́рчая |
пла́нава-вытво́рчае |
пла́нава-вытво́рчыя |
| Р. |
пла́нава-вытво́рчага |
пла́нава-вытво́рчай пла́нава-вытво́рчае |
пла́нава-вытво́рчага |
пла́нава-вытво́рчых |
| Д. |
пла́нава-вытво́рчаму |
пла́нава-вытво́рчай |
пла́нава-вытво́рчаму |
пла́нава-вытво́рчым |
| В. |
пла́нава-вытво́рчы пла́нава-вытво́рчага |
пла́нава-вытво́рчую |
пла́нава-вытво́рчае |
пла́нава-вытво́рчыя |
| Т. |
пла́нава-вытво́рчым |
пла́нава-вытво́рчай пла́нава-вытво́рчаю |
пла́нава-вытво́рчым |
пла́нава-вытво́рчымі |
| М. |
пла́нава-вытво́рчым |
пла́нава-вытво́рчай |
пла́нава-вытво́рчым |
пла́нава-вытво́рчых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)